Падарожжы ён любіў заўзята. Шмат дзе пабываў і на месцы не сядзеў. Гэта мяне з ім яднала. Занесла яго ажно ў Паднябесную, дзе ён жыў некаторы час. Жвіру вельмі лёгка даваліся мовы. Ён сам, ужо ў Польшчы, апроч польскай, авалодаў ангельскай, пазней нават выкладаў яе.
Нечакана я даведаўся, што ён ужо на вайне. У складзе палка Каліноўскага. Мы трошкі перапісываліся, абменьваліся фоткамі. Было зразумела, што для яго гэта сур'ёзная справа. У барацьбе з расейскай імперыяй ён бачыў шлях да вызвалення Беларусі, у тым ліку сваіх сяброў з вязніц. І заставаўся надзейным сябрам і ідэйным антыфашыстам да канца. Такім і пазастане ў нашай памяці.
No pasaran, Жвір!
Post #92
128
- 💔 7
- 👍 4
- 🔥 1
- 👏 1