TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #77 115
Пакуль у свеце паміраюць рок-зоркі, а ў беларускай медыясферы абмяркоўваюць дзікпікі аднога вядомага мудака, ва Украіне адбываюцца важныя сацыяльна-палітычныя падзеі. Там іншыя мудазвоны, назавем іх вельмі агульна алігархатам, прыймаюць і падпісваюць антысацыяльныя законы.

Я не буду нічога раіць украінскаму грамадству, яно самое здольна (спадзяюся) разабрацца, як рабілі гэта неаднойчы. Хоць і не з'яўляюся нейкай гаворачай галавой-палітолагам, але ва украінскай рэчаіснасці трошкі арыентуюся. Штодзённа украінскія навіны пачаў чытаць з часоў Еўрамайдану. Я знаёмы з гісторыяй гэтай краіны і моцна звязаны персанальна. Рэгулярна падтрымліваю Калектывы Салідарнасці і заахвочваю ўсіх, у каго ёсць фінансавая магчымасць, рабіць тое самае. І я згодны з таварышамі (напрыклад, 1, 2, 3), што на нашых вачах адбываецца адкат да часоў Януковіча. І вельмі рады, што ўсё ж такі людзі павыходзілі на вуліцы, каб выразіць сваё меркаванне. Свае думкі на тэму свавольства ВР і прэзідэнта, якія толькі накідваюць лайно на вентылятар падчас вайны. У такія хвіліны думаеш, што вайна вайной, а іерархія, улада і прадстаўніцкая дэмакратыя згодна з раскладам.

Можна сказаць, ой, нешта слабыя пратэсты. А каму пратэставаць? Большасць ідэйных людзей на фронце, шмат хто выехаў ці ўцёк ад прымусовай мабілізацыі (і яны маюць на гэта цалкавітае права). А тым, хто выйшлі, рэспектую. Трэба ціснуць на колькі гэта магчыма.

Крык душы прысвячаю ў тым ліку украінскім палітыкам.
Telegram Колективи Солідарності • Solidarity Collectives Антиавторитарна волонтерська мережа - Anti-authoritarian volunteer network from 🇺🇦 solidaritycollectives.org/support/
  • 👍 4
More from @sashanefer
  1. Oct 15, 2026Всплеск 2 Как заебался я лезть на стены От одиночества и беспробудства, От ультразвуков по…
  2. Oct 15, 2026Джэтлаг другую ноч запар. Прайграю бітву з разузгадненнем функцыянальнай сістэмы арганізма…
  3. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  4. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  5. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  6. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →