TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #89 409
Сёння Дзмітрыю Дубоўскаму, асуджанаму да 18 гадоў пазбаўлення волі па справе "беларускіх анарха-партызан", споўнілася 39 год. Аб гэтым нагадалі АЧК і Права на паўстанне, адкуль я чэрпаю нерэгулярную інфармацыю аб ім і ягоных паплечніках.

З Дзімам мяне пазнаёміў наш агульны таварыш гадоў 10 таму. Памятаю, што было цёпла, але ліў дождж і мы сустрэліся пад адным з хмарачосаў вялікага горада. Я не ўяўляў, што знаёміцца буду акурат з таварышам, аб якім я столькі чуў. Калі я пабачыў, хто стаіць перад мною - вочы вылезлі на лоб ад здзіўлення.

Памятаю нашыя начныя размовы ў адным з партовых гарадоў аб анархіі, стратэгіях руху, кірунках дзейнасці, этычных нормах, рэвалюцыі... Тады я падкрэсліваў, што я не магу называцца рэвалюцыянерам. Анархістам так, але да рэвалюцыянера не дацягваю, ў адрозненні ад маіх суразмоўцаў.

Памятаю таксама, як сустракаў яго на кастылях з цікавай таварышкай-паэткай халодным летам ... года. Як рабілі піцы ды пяклі аладкі на кухне адной партызанскай кватэры, поўнай натхнёных барацьбой і з'яднаных самотнасцю халасцякоў. Менавіта Дзіма пазнаёміў мяне з творчасцю Цімура Муцураева. Памятаю, як я, тагачасны рамантык з пакалечаным лёсам, прасякнуўся песняй "Не зови"...

Дзіма сапраўдны рэвалюцыянер, які абраў шлях партызанскай барацьбы, нелегальных акцый, небяспечных падарожжаў. У часы гучнай "справы беларускіх анархістаў" (2010-2011) Дзіма скрываўся ў Маскве са сваім сябрам Ігарам Аліневічам. Пра здраду былога аднадумца Бураціна, правакацыю і затрыманне ў сталіцы РФ Ігар напісаў у сваёй, ужо класічнай, кнізе "Еду ў Магадан". Дзіму тады ўдалося збегчы. Пасля гэтага ён 10 гадоў жыў у падполлі, вандраваў па неаб'емнай Русі. Падаецца, што ён дабрўся нават да Байкала. А колькі разоў свабода вісела на валаску... І тады дапамагалі неабыякавыя людзі, карупцыя, ушытая ў расейскіх мянтоў, ці проста выпадковасць.

Пазней Дзіма жыў ва Украіне, у якой Еўрамайдан (як бы яго не крытыкавалі) адчыніў пэўныя магчымасці не толькі для адносна свабоднага жыцця без дакументаў, але і для лібертарнай дзейнасці. Думаю, многім цяжка ўявіць, як гэта фунцфянаваць з пастаянным адчуваннем асцярожнасці, са штодзённым думкамі і рухамі ў канспірацыі. Жыць падвойным ці патройным жыццём, працаваць, здымаць кватэры, быць у адносінах, заставацца анархістам. Не ведаю, ці я змог бы адолець такія выпрабаванні.

Часткова мой таварыш апісаў свой досвед у дзённіках. Гэта толькі наброскі, фрагменты, некаторыя скрышталізаваныя думкі. Шмат чаго ён распавядаў у размовах і ягонае прыгодніцкае жыццё павінна некалі стаць грамадскім набыткам. Такі досвед у сучаснай гісторыі Беларусі ўнікальны.

Год таму на пэўным анархісцкім мерапрыемстве адная з украінскіх актывістак, пабачыўшы цішотку, падышла да мяне і сказала, што ведае Дзіму яшчэ з Украіны і што ён файны таварыш.

Гэты верш я напісаў адносна нядаўна і нават адважыўся даслаць у анархісцкую суполку, якая яго апублікавала. Ён прысвечаны усім хлопцам з групы "Чорны сцяг".
Telegram АЧК-Беларусь Канал Анархического черного креста Беларусь Для связи: ▪️Телеграм: @abc_belarus_2020 ▪️Почта: belarus_abc@riseup.net ▪️Сайт: https://abc-belarus.org (VPN/TOR) ▪️Онлайн-форма для отправки писем: https://abc-belarus.org/?page_id=579
  • 🔥 4
  • 👍 2
  • ❤ 1
More from @sashanefer
  1. Oct 15, 2026Всплеск 2 Как заебался я лезть на стены От одиночества и беспробудства, От ультразвуков по…
  2. Oct 15, 2026Джэтлаг другую ноч запар. Прайграю бітву з разузгадненнем функцыянальнай сістэмы арганізма…
  3. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  4. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  5. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  6. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →