TGViewer
Channel Public Channel
Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве

Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве

@belarusisvet

Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

Кіраўнік: Уладзімір Астапенка.

Чат-бот для сувязі: https://t.me/belcabinet_bot
Subscribers
308
Photos
531
Videos
54
Links
219
Recent Posts 8 shown
Post #644 338

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

⚡️У Аб’яднаным Пераходным Кабінеце – новыя прызначэнні

⭕️Павел Баркоўскі, які дагэтуль быў в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні, прызначаны на пасаду пастаяннага прадстаўніка. Спадар Баркоўскі – кандыдат філасофскіх навук, гасцявы прафесар Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук.

⭕️Пасаду прадстаўніцы па эканоміцы і фінансах зойме Аліса Рыжычэнка, ухваленая Каардынацыйнай Радай. У яе абавязкі ўваходзіць распрацоўка эканамічнай стратэгіі для пераходнага перыяду, супрацоўніцтва з міжнароднымі інстытутамі, прыцягненне інвестыцый і фінансавання, падрыхтоўка праграмных дакументаў і канцэпцый разам з экспертнай супольнасцю.

Аліса Рыжычэнка – магістр эканомікі (БДЭУ) і магістр палітычных навук (Венскі ўніверсітэт), спецыялізацыя на пытаннях Еўрааюза, еўрапеізацыі, міжнароднай палітыкі і развіцця. Мае досвед працы ў фондах «Краіна для жыцця», «Дыхай вольна», ABBA, вядомая як экспертка і каментатарка для шэрагу беларускіх і міжнародных СМІ.

⭕️На пасаду намесніцы прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета ў пытаннях культуры прызначаная Ірэна Кацяловіч – кіраўніца культурных праектаў і журналістка з больш як дзесяцігадовым досведам у медыя і кінаіндустрыі. Сузаснавальніца Прэміі беларускіх кінакрытыкаў Red Heather і Беларускай незалежнай кінаакадэміі, сябра Міжнароднай федэрацыі кінапрэссы (FIPRESCI) і журы міжнародных фестываляў. Працавала ў Deutsche Welle і «Белсаце», кіравала культурнымі падзеямі ў Беларусі і за мяжой, мае шырокія міжнародныя кантакты і глыбокае веданне беларускай культурнай прасторы.

⭕️Намеснікам прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета ў пытаннях адукацыі і навукі стаў Андрэй Лаўрухін, даследчык і эксперт у сферы адукацыйнай палітыкі, сацыялогіі і філасофіі з больш як 25-гадовым досведам выкладання і кіравання акадэмічнымі праграмамі ў Беларусі, Літве і Расіі. Дырэктар даследаванняў Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропе, былы дацэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і Вышэйшай школы эканомікі. Аўтар і кіраўнік шэрагу даследаванняў і рэформаў у сферы адукацыі, суарганізатар публічных кампаній за павелічэнне інстытуцыйнай аўтаноміі і якасці адукацыі ў Беларусі.

⭕️Кіраўніцай Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве прызначаецца Святлана Шаціліна. Яна будзе прадстаўляць Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Офіс Святланы Ціханоўскай ва Украіне, займаючыся дыпламатычнымі кантактамі з украінскімі ўладамі, культурнай дыпламатыяй і падтрымкай беларускай дыяспары, а таксама прававой і гуманітарнай дапамогай беларусам ва Украіне, у тым ліку добраахвотнікам. Мае досвед супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі і дэпутатамі Вярхоўнай Рады, удзельнічала ў акцыях і гуманітарных праектах, каардынавала медыцынскія місіі ў дэакупаваныя рэгіёны, а апошнія гады дапамагала ў працы Місіі ў пытаннях падтрымкі беларусаў.

@CabinetBelarus
  • ❤ 6
  • 🔥 2
  • 👍 1
  • 👎 1
  • 💯 1
Post #643 316

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Астапенка: «Падтрымка Беларусі павінна грунтавацца на адкрытасці і выразных прыярытэтах»

Уладзімір Астапенка, прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета, падчас пасяджэння Кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС» 11 чэрвеня ў Бруселі акрэсліў пазіцыю Кабінета ў працэсе ацэнкі патрэбаў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл Беларусі:

«Ацэнка патрэбаў (Needs Assessment) – гэта інструмент, праз які Еўрапейскі саюз вызначае, якая падтрымка патрабуецца для беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя, адукацыйных і палітычных ініцыятыў. Ад гэтага працэсу залежыць, як будуць вызначацца прыярытэты міжнароднай дапамогі.

Гэта адначасова важная і адчувальная тэма. У мінулым яна выклікала пытанні наконт недастатковай празрыстасці і інклюзіўнасці. Менавіта таму неабходна забяспечыць шырокае ўключэнне дэмакратычных суб’ектаў і падтрымліваць адкрытую камунікацыю ўнутры супольнасці.

Мы вітаем устанаўленне канструктыўнага дыялогу з Еўрапейскай камісіяй, які сведчыць пра тое, што пазіцыя беларускіх партнёраў улічваецца і можа ўплываць на працэсы прыняцця рашэнняў. Адначасова адзначаем важнасць прадстаўлення вынікаў Nееds Assessment у Каардынацыйнай радзе для забеспячэння празрыстасці і выпрацоўкі агульных падыходаў.

У сённяшніх умовах падтрымка дэмакратычных перамен у Беларусі разглядаецца не толькі ў кантэксце правоў чалавека і вяршэнства права, але і як складнік палітыкі «мяккай бяспекі» ў рэгіёне. Падтрымка Беларусі павінна грунтавацца на адкрытасці і выразных прыярытэтах. Таму Needs Assessment – гэта не тэхнічная працэдура, а частка шырэйшай палітычнай стратэгіі падтрымкі перамен».

@CabinetBelarus
  • ❤ 4
  • 👍 2
  • 👌 2
  • 🔥 1
Post #642 409

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі да трэцяй гадавіны поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі выказвае цвёрдую салідарнасць з народам Украіны, які самааддана змагаецца за сваю незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць супраць расійскай агрэсіі, якую падтрымлівае рэжым Лукашэнкі.

Кабінет адзначае, што беларускае грамадства захоўвае непрыняцце расійскай агрэсіі, нягледзячы на рэпрэсіі з боку рэжыму. Мы паважаем кожнага, хто смела выступае супраць вайны, рызыкуючы свабодай і жыццём. Асаблівая пашана тым беларусам, якія цяпер змагаюцца са зброяй у руках у складзе Узброеных сіл Украіны. Мы таксама схіляем галовы перад памяццю тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду Украіны.

Кабінет падтрымлівае намаганні ўрадаў дэмакратычных краін, якія працягваюць аказваць Украіне ўсебаковую дапамогу, уключаючы пастаўкі сучасных узбраенняў, фінансавую і гуманітарную падтрымку. Эфектыўная дапамога міжнароднай супольнасці застаецца вырашальнай умовай для дасягнення ўстойлівага і справядлівага міру.

Кабінет падтрымлівае намаганні 40 дэмакратычных краін па стварэнні Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны і будзе працаваць над зборам і перадачай доказаў здзяйснення агрэсіі рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны, а таксама працягваць працу сумесна з Украінай над прыцягненнем да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за здзяйсненне ваеннага злачынства па незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей і іх далейшай індактрынацыі.

Для Аб’яднанага Пераходнага Кабінета падтрымка Украіны на шляху да справядлівага і ўстойлівага міру застаецца стратэгічным прыярытэтам. Мы зацікаўленыя ў сумеснай працы з украінскім кіраўніцтвам па пытаннях рэгіянальнай бяспекі і процідзеяння расійскім захопніцкім планам.

Толькі дэмакратычная і незалежная Беларусь здольная стаць донарам бяспекі для Еўропы, каб умацаваць мір у рэгіёне. Гістарычная повязь беларускага і ўкраінскага народаў – гэта надзейны фундамент для далейшага супрацоўніцтва, а агульная мэта – змагацца за дзяржаўнасць і незалежнасць нашых краін, а ў далейшым і забяспечыць мірную будучыню для ўсёй Усходняй Еўропы.

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

Вільня, Варшава,
24 лютага 2025 года


@CabinetBelarus
  • ❤ 9
  • 👍 6
  • 🔥 2
Post #641 416

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Дзейнасць Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета ў 2024 годзе

☑️ Працягваецца праца па ўзмацненні інстытуцыянальнага ўзаемадзеяння беларускіх дэмакратычных сіл з вядучымі міжнароднымі партнёрамі: адбыліся канструктыўныя сустрэчы ў межах Кантактнай групы з Радай Еўропы, Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША», Кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС». Праведзены палітычныя кансультацыі дэмакратычных сіл Беларусі з урадам Канады, вядзецца падрыхтоўка да паглыбленнага дыялогу з шэрагам іншых краін.

☑️ Падпісаны Ліст аб супрацоўніцтве з Еўрапарламентам, першы дакумент такога роду паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і афіцыйным замежным палітычным органам.

☑️ Пачаўся палітычны дыялог з НАТА: кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з генсакратаром арганізацыі і правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу, выступіла перад Парламенцкай асамблеяй НАТА.

☑️ Пашыраецца спіс спецпасланнікаў па Беларусі – адмысловых дыпламатычных прадстаўнікоў замежных краін, якія падтрымліваюць адносіны з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, а не з рэжымам Лукашэнкі.

☑️ Кіраўніца Кабінета ўпершыню стала спецыяльнай госцей міністэрскага саміту G7 у Італіі і сесіі Паўночнай рады ў Ісландыі, узяла ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Лондане, дзясяткаў іншых міжнародных падзей высокага ўзроўню.

Уладзімір Астапенка, прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета: «Дзякуючы актыўнай і скаардынаванай працы, мы зацвердзілі асноўныя прыярытэты нашай знешнепалітычнай дзейнасці і зрабілі значныя крокі ў развіцці партнёрства з вядучымі дэмакратычнымі краінамі і ўплывовымі міжнароднымі арганізацыямі. Гэтая дзейнасць дазваляе не толькі ўзмацніць пазіцыі беларускіх дэмакратычных сіл на міжнароднай арэне, але і стварыць трывалую аснову для будучых пераўтварэнняў у нашай краіне. Наша мэта – каб голас незалежнай дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі гучаў упэўнена і выразна ва ўсім свеце»

#вынікі_працы_Кабінета_2024

@CabinetBelarus
  • 👍 8
  • ❤ 5
  • 🔥 1
Post #639 424

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

2 снежня 2024 года ў Страсбургу адбылося чарговае пасяджэнне Кантактнай групы Рады Еўропы i беларускiх дэмакратычных сiл

У iм прынялi ўдзел кiраўнiкi вядучых дэпартаментаў усiх галоўных структур Рады Еўропы (Камiтэта Мiнiстраў, Парламенцкай Асамблеi, Кангрэса мясцовых і рэгіянальных органаў улады). Беларускi бок прадстаўлялi чальцы Аб’яднанага Пераходнага Кабiнета, Каардынацыйнай Рады, Офiса Святланы Цiханоўскай, а таксама няўрадавых арганiзацый, якiя займаюцца рознымi галiнамi абароны правоў чалавека.

Прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета Уладзімір Астапенка, які быў удзельнікам пасяджэння, пракаментаваў яго ход і вынікі:

«Адбыўся канструктыўны i зацiкаўлены абмен думкамi адносна выканання Плана дзеянняў Рады Еўропы дзеля Беларусi, распрацаванага на перыяд 2024-2025 гг. У прыватнасцi, было адзначана, што задача дэмакратызацыi Беларусi застаецца ў прыярытеце Рады Еўропы i абсалютная большасць яе дзяржаў-удзельнiц актыўна падтрымлiваюць развiццё мэтавага супрацоўнiцтва з беларускімi дэмсіламi на фоне татальнай iзаляцыi рэжыму Лукашэнкi.

Яркiм прыкладам такога падыходу стала запрашэнне дэлегацыi Каардынацыйнай Рады да ўдзелу ў працы асноўных камiтэтаў Парламенцкай Асамблеi Рады Еўропы, падрыхтоўка шматлікiх нарматыўных дакументаў Рады Еўропы на беларускай мове, а таксама адкрыццё ў Вiльні Iнфармацыйнага пункта Рады Еўропы для беларусаў.

Удзельнікi выказалi перакананасць у тым, што адукацыйныя i ўсе iншыя элементы Плана дзеянняў спрыяюць еўрапейскай перспектыве для беларускага народа i ствараюць падмурак для асэнсаваных крокаў, якiя спатрэбяцца ў новай дэмакратычнай Беларусi».

@CabinetBelarus
  • ❤ 8
  • 👍 7
  • 🔥 3
Post #638 536

Forwarded from Светлана Тихановская

«Гісторыя нашай краіны – гэта гісторыя барацьбы за свабоду», – Святлана Ціханоўская – да Дня абвяшчэння незалежнасці Беларусі

«Мае дарагія беларусы! 33 гады таму Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Тое, пра што марылі многія пакаленні беларусаў, нарэшце стала рэальнасцю. Нашая краіна вярнулася на карту Еўропы. Мы вярнулі сабе сваю дзяржаву, герб і сцяг, а пазней прынялі і ўласную Канстытуцыю.

Увогуле, гісторыя нашай краіны – гэта гісторыя барацьбы за свабоду. Мы паўставалі, калі нас спрабавалі паняволіць. Мы вялі партызанскія баі, калі войску не хапала рук. Мы пераходзілі да ціхага пратэсту і не дазвалялі спыніць біццё свабодалюбівага беларускага сэрца, калі здавалася, што ўсё прапала.

У беларусаў ёсць якасці, якія заўжды дапамагалі нам перажыць цёмныя часы. Цярплівасць і працавітасць, талерантнасць і міралюбнасць, імкненне да справядлівасці і любоў да сваёй зямлі. І я веру, што дзякуючы гэтым якасцям, а таксама нашай салідарнасці, мы і цяпер зможам вярнуць сабе наш дом, вызваліць людзей з турмаў і адстаяць незалежнасць нашай краіны.

Я заклікаю кожнага з нас працягваць барацьбу. Не дазваляйце дыктатарам зняверыць вас і паставіць пад сумнеў абраны шлях. Распаўсюджвайце інфармацыю сярод суседзяў, сяброў і родных. Размаўляйце па-беларуску. Праяўляйце салідарнасць. Дапамагайце тым, хто ў бядзе, асабліва нашым палітвязням, рэпрэсаваным, добраахвотнікам. Няхай гэта будуць невялікія крокі, але кожны дзень.

Я хачу павіншаваць усіх беларусаў з 25 жніўня – Днём аднаўлення незалежнасці. Але я ўпэўненая, што будзе і яшчэ адна дата – дзень, калі беларускі народ скіне, цяпер ужо назаўсёды, цяжар дыктатуры.

Жыве Беларусь!»

Цалкам зварот чытайце па спасылцы.
  • ❤ 16
  • 👍 2
Post #630 464

Forwarded from Светлана Тихановская

Куды бяспечна і небяспечна вандраваць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу рэжыму?

Калі вы мяркуеце, што вас можа пераследаваць рэжым, альбо вас ужо пераследуюць, паўстае пытанне – у якіх краінах затрыманне можа мець рызыку выдачы ў Беларусь, а ў якіх – не?

❗️Дысклеймер: важна памятаць, што ніякі падобны спіс не будзе вычарпальным. Краіны-ўдзельніцы Інтэрпола працягваюць прымаць з Беларусі заявы, і мы ведаем пра некалькі выпадкаў затрымання людзей ва ўмоўна-бяспечных краінах. Такія кейсы адзінкавыя, але мы просім вас уважліва ставіцца да ўласнай бяспекі.
  • 👍 3
Post #628 353

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета Уладзімір Астапенка – да Дня салідарнасці з Беларуссю:

«
У міжнародным календары ўсталявалася знакавая дата: 9 жніўня – Дзень салідарнасці з беларускім народам. Выказаныя сёння словы падтрымкі з боку нашых міжнародных партнёраў сапраўды ўражваюць і мы ім вельмі ўдзячныя за гэта. Нават праз чатыры гады пасля сфальсіфікаваных выбараў дэмакратычная Беларусь застаецца ў сусветным парадку дня – і гэта нямалае нашае дасягненне, асабліва на фоне расійскай агрэсіі супраць Украіны і саўдзелу ў ёй рэжыму Лукашэнкі.

Беларусы не рэжым – гэта выразна ўсведамляюць нашыя асноўныя партнёры.  Вялікабрытанія, Еўрасаюз, Злучаныя Штаты Амерыкі і Канада разам, скаардынавана ўвялі кропкавыя санкцыі, найперш супраць памагатых рэжыму – і сімвалічна, што гэта адбылося сёння. Гэтыя захады – вынік супольнай працы вялікай колькасці неабыякавых людзей, а гэта значыць, што ніякія старонкі не перавернутыя і нашая барацьба працягваецца».

@CabinetBelarus
  • 👍 7
  • ❤ 3
  • 🔥 2
Older posts →

About this channel

How can I read @belarusisvet without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве have?
Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве (@belarusisvet) has 308 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →