TGViewer
Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве @belarusisvet · 308 subscribers
Post #644 338

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

⚡️У Аб’яднаным Пераходным Кабінеце – новыя прызначэнні

⭕️Павел Баркоўскі, які дагэтуль быў в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні, прызначаны на пасаду пастаяннага прадстаўніка. Спадар Баркоўскі – кандыдат філасофскіх навук, гасцявы прафесар Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук.

⭕️Пасаду прадстаўніцы па эканоміцы і фінансах зойме Аліса Рыжычэнка, ухваленая Каардынацыйнай Радай. У яе абавязкі ўваходзіць распрацоўка эканамічнай стратэгіі для пераходнага перыяду, супрацоўніцтва з міжнароднымі інстытутамі, прыцягненне інвестыцый і фінансавання, падрыхтоўка праграмных дакументаў і канцэпцый разам з экспертнай супольнасцю.

Аліса Рыжычэнка – магістр эканомікі (БДЭУ) і магістр палітычных навук (Венскі ўніверсітэт), спецыялізацыя на пытаннях Еўрааюза, еўрапеізацыі, міжнароднай палітыкі і развіцця. Мае досвед працы ў фондах «Краіна для жыцця», «Дыхай вольна», ABBA, вядомая як экспертка і каментатарка для шэрагу беларускіх і міжнародных СМІ.

⭕️На пасаду намесніцы прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета ў пытаннях культуры прызначаная Ірэна Кацяловіч – кіраўніца культурных праектаў і журналістка з больш як дзесяцігадовым досведам у медыя і кінаіндустрыі. Сузаснавальніца Прэміі беларускіх кінакрытыкаў Red Heather і Беларускай незалежнай кінаакадэміі, сябра Міжнароднай федэрацыі кінапрэссы (FIPRESCI) і журы міжнародных фестываляў. Працавала ў Deutsche Welle і «Белсаце», кіравала культурнымі падзеямі ў Беларусі і за мяжой, мае шырокія міжнародныя кантакты і глыбокае веданне беларускай культурнай прасторы.

⭕️Намеснікам прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета ў пытаннях адукацыі і навукі стаў Андрэй Лаўрухін, даследчык і эксперт у сферы адукацыйнай палітыкі, сацыялогіі і філасофіі з больш як 25-гадовым досведам выкладання і кіравання акадэмічнымі праграмамі ў Беларусі, Літве і Расіі. Дырэктар даследаванняў Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропе, былы дацэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і Вышэйшай школы эканомікі. Аўтар і кіраўнік шэрагу даследаванняў і рэформаў у сферы адукацыі, суарганізатар публічных кампаній за павелічэнне інстытуцыйнай аўтаноміі і якасці адукацыі ў Беларусі.

⭕️Кіраўніцай Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве прызначаецца Святлана Шаціліна. Яна будзе прадстаўляць Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Офіс Святланы Ціханоўскай ва Украіне, займаючыся дыпламатычнымі кантактамі з украінскімі ўладамі, культурнай дыпламатыяй і падтрымкай беларускай дыяспары, а таксама прававой і гуманітарнай дапамогай беларусам ва Украіне, у тым ліку добраахвотнікам. Мае досвед супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі і дэпутатамі Вярхоўнай Рады, удзельнічала ў акцыях і гуманітарных праектах, каардынавала медыцынскія місіі ў дэакупаваныя рэгіёны, а апошнія гады дапамагала ў працы Місіі ў пытаннях падтрымкі беларусаў.

@CabinetBelarus
  • ❤ 6
  • 🔥 2
  • 👍 1
  • 👎 1
  • 💯 1
More from @belarusisvet
  1. Jun 11, 2025Астапенка: «Падтрымка Беларусі павінна грунтавацца на адкрытасці і выразных прыярытэтах» У…
  2. Feb 24, 2025Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі да трэцяй гадавіны поўнамаштабнай агрэсіі…
  3. Dec 31, 2024Дзейнасць Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета ў 2024 годзе…
  4. Dec 3, 20242 снежня 2024 года ў Страсбургу адбылося чарговае пасяджэнне Кантактнай групы Рады Еўропы…
  5. Aug 25, 2024«Гісторыя нашай краіны – гэта гісторыя барацьбы за свабоду», – Святлана Ціханоўская – да Д…
  6. Aug 11, 2024Куды бяспечна і небяспечна вандраваць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу рэжыму? Калі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →