TGViewer
Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве @belarusisvet · 308 subscribers
Post #642 409

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі да трэцяй гадавіны поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі выказвае цвёрдую салідарнасць з народам Украіны, які самааддана змагаецца за сваю незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць супраць расійскай агрэсіі, якую падтрымлівае рэжым Лукашэнкі.

Кабінет адзначае, што беларускае грамадства захоўвае непрыняцце расійскай агрэсіі, нягледзячы на рэпрэсіі з боку рэжыму. Мы паважаем кожнага, хто смела выступае супраць вайны, рызыкуючы свабодай і жыццём. Асаблівая пашана тым беларусам, якія цяпер змагаюцца са зброяй у руках у складзе Узброеных сіл Украіны. Мы таксама схіляем галовы перад памяццю тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду Украіны.

Кабінет падтрымлівае намаганні ўрадаў дэмакратычных краін, якія працягваюць аказваць Украіне ўсебаковую дапамогу, уключаючы пастаўкі сучасных узбраенняў, фінансавую і гуманітарную падтрымку. Эфектыўная дапамога міжнароднай супольнасці застаецца вырашальнай умовай для дасягнення ўстойлівага і справядлівага міру.

Кабінет падтрымлівае намаганні 40 дэмакратычных краін па стварэнні Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны і будзе працаваць над зборам і перадачай доказаў здзяйснення агрэсіі рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны, а таксама працягваць працу сумесна з Украінай над прыцягненнем да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за здзяйсненне ваеннага злачынства па незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей і іх далейшай індактрынацыі.

Для Аб’яднанага Пераходнага Кабінета падтрымка Украіны на шляху да справядлівага і ўстойлівага міру застаецца стратэгічным прыярытэтам. Мы зацікаўленыя ў сумеснай працы з украінскім кіраўніцтвам па пытаннях рэгіянальнай бяспекі і процідзеяння расійскім захопніцкім планам.

Толькі дэмакратычная і незалежная Беларусь здольная стаць донарам бяспекі для Еўропы, каб умацаваць мір у рэгіёне. Гістарычная повязь беларускага і ўкраінскага народаў – гэта надзейны фундамент для далейшага супрацоўніцтва, а агульная мэта – змагацца за дзяржаўнасць і незалежнасць нашых краін, а ў далейшым і забяспечыць мірную будучыню для ўсёй Усходняй Еўропы.

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

Вільня, Варшава,
24 лютага 2025 года


@CabinetBelarus
  • ❤ 9
  • 👍 6
  • 🔥 2
More from @belarusisvet
  1. Aug 10, 2025⚡️У Аб’яднаным Пераходным Кабінеце – новыя прызначэнні ⭕️Павел Баркоўскі, які дагэтуль быў…
  2. Jun 11, 2025Астапенка: «Падтрымка Беларусі павінна грунтавацца на адкрытасці і выразных прыярытэтах» У…
  3. Dec 31, 2024Дзейнасць Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета ў 2024 годзе…
  4. Dec 3, 20242 снежня 2024 года ў Страсбургу адбылося чарговае пасяджэнне Кантактнай групы Рады Еўропы…
  5. Aug 25, 2024«Гісторыя нашай краіны – гэта гісторыя барацьбы за свабоду», – Святлана Ціханоўская – да Д…
  6. Aug 11, 2024Куды бяспечна і небяспечна вандраваць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу рэжыму? Калі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →