TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #2214 817
Святлана Ціханоўская – на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Лондане

Кіраўніца Кабінета сустрэлася:

▪️з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам, прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, міністрам замежным спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, з якімі абмеркавала сітуацыю на мяжы. Пры размове з прэзідэнтам Літвы дэмакратычная лідарка паставіла ў прыярытэт праблему закрыцця межаў для беларускіх аўтамабіляў краінамі ЕС, заклікала знайсці шляхі яе вырашэння, у тым ліку за кошт змякчэння абмежаванняў. З кіраўніцтвам Польшчы Ціханоўская гаварыла таксама аб спосабах вызвалення палітзняволеных, падтрымцы грамадзянскай супольнасці і СМІ;

▪️з прэм'ер-міністаркай Латвіі Эвікай Сіліня, падчас размовы з якой Святлана Ціханоўскай выказала заклапочанасць у сувязі з апошнімі рашэннямі Балтыйскіх краін абмежаваць уезд аўтамабілям на беларускіх нумарах. Кіраўніца Кабінета адзначыла, што абмежаванне б’е найперш па беларусах, а не па рэжыме, і заклікала прэм’ерку зрабіць паслабленні для фізічных асоб;

▪️з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, пасля прывітання з якім Ціханоўская адзначыла: «Мы падтрымліваем Украіну і яе бясстрашны народ. Украіна пераможа! Беларусь будзе вольная!»;

▪️з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, з якім сярод іншага абмеркавалі сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі;

▪️з прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду, якой беларуская лідарка выказала словы падтрымкі ў намаганнях па еўраінтэграцыі;

▪️з прэм'ер-міністрам Ірландыі Сайманам Харысам, з якім дамовіліся правесці беларуска-ірландскую канферэнцыю па пытаннях захавання культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці. Ціханоўская распавяла пра Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку палітвязняў і папрасіла Ірландыю падтрымаць рэпрэсаваных;

▪️з новым міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвідам Лэмі, якому Ціханоўская падзякавала за салідарнасць з дэмакратычнай Беларуссю і цвёрдую пазіцыю ў падтрымцы Украіны. «Разам нам удасца вывесці брытанска-беларускія адносіны на новы ўзровень», – адзначыла яна.

Таксама кіраўніца Кабінета мела сустрэчы са старшынём Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем і з Вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем.

@CabinetBelarus
  • 🔥 30
  • ❤ 20
  • 👍 11
  • 👏 2
  • 👎 1
  • 😢 1
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  2. Oct 9, 2026Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станке…
  3. Oct 9, 2026Кадравыя змены ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце: новыя прызначэнні Юліі Міцкевіч, Станісла…
  4. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  5. Oct 8, 2026Аліса Рыжычэнка: Дэзінфармацыя — гэта не толькі палітычная, але і эканамічная пагроза Прад…
  6. Oct 7, 2026Юлія Міцкевіч сустрэлася са спецпрадстаўніком краін Паўночнай Еўропы і Балтыі па Беларусі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →