TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #5527 399
Аліса Рыжычэнка: Дэзінфармацыя — гэта не толькі палітычная, але і эканамічная пагроза

Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка бярэ ўдзел у восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Андоры. Сёння яна выступіла на сайд-івенце, арганізаваным украінскай і літоўскай дэлегацыямі, дзе беларускі эксперт Павел Лібер прадставіў інструмент для маніторынгу дэзінфармацыйных кампаній і сетак ботаў.

У сваім выступе Аліса Рыжычэнка прапанавала паглядзець на праблему з эканамічнага боку. Дэзінфармацыя каштуе грошай: ботафермы, стварэнне сфабрыкаванага кантэнту і чат-боты фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту і даходаў дзяржаўных прадпрыемстваў — тых самых, адносна якіх сёння вядуцца дыскусіі пра зняцце санкцый.

Кожны дадатковы еўра экспартнай выручкі рэжыму можа пайсці на рэпрэсіі ўнутры краіны, ваенную падтрымку Расіі і інфармацыйныя аперацыі супраць выбаршчыкаў еўрапейскіх краін. Таму санкцыі — гэта не толькі пытанне гандлю, але і пытанне інфармацыйнай бяспекі.

Адсюль вынікае канкрэтная прапанова: распрацоўваць механізмы, якія дазволяць адсочваць фінансаванне інфармацыйных аперацый і звязваць канкрэтныя інфармацыйныя кампаніі з канкрэтнымі дзяржаўнымі прадпрыемствамі. Калі такую сувязь удасца ўстанавіць, парламенты атрымаюць важкія аргументы на карысць захавання санкцый, а іх выбаршчыкі — рэальную абарону ад дэзінфармацыі.

Асобна прадстаўніца Кабінета спынілася на ролі штучнага інтэлекту. З аднаго боку, ШІ дазваляе рэжымам ствараць і распаўсюджваць хлусню з велізарнай хуткасцю. З іншага — той жа ШІ дае магчымасць выяўляць дэзінфармацыю за лічаныя хвіліны і тым самым прадухіляць сур’ёзныя эканамічныя страты: скажэнне вынікаў выбараў, падрыў даверу да інстытутаў, паніку на рынках і зрыў інвестыцый.

«Пытанне ў тым, хто вучыцца хутчэй. У рэжыму ёсць грошы, у свабодных беларусаў — навыкі. Наша задача — каб перамаглі нашы навыкі»,

— падкрэсліла Аліса Рыжычэнка.
  • ❤ 8
  • 👍 6
  • 🔥 5
  • 👎 2
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  2. Oct 9, 2026Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станке…
  3. Oct 9, 2026Кадравыя змены ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце: новыя прызначэнні Юліі Міцкевіч, Станісла…
  4. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  5. Oct 7, 2026Юлія Міцкевіч сустрэлася са спецпрадстаўніком краін Паўночнай Еўропы і Балтыі па Беларусі…
  6. Oct 7, 2026Вадзім Кабанчук: Рота «Воля» можа стаць пачаткам войскаў беспілотных сістэм новай беларуск…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →