TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #5534 160
Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станкевіч распавяла пра свае прыярытэты, будучую каманду і тое, якіх вынікаў можна дасягнуць нават без дзяржаўнага бюджэту і выканаўчай улады.

Галоўнае з інтэрв’ю:

🔹 Дапамога ўразлівым групам. Прадстаўніцтва плануе скласці матрыцу рызык і ўразлівасці беларусаў як унутры краіны, так і за мяжой. Асаблівая ўвага будзе надавацца людзям, якія сёння застаюцца ў «шэрай зоне» і не атрымліваюць неабходнай падтрымкі.

🔹 Канкрэтныя рашэнні для беларусаў за мяжой. Замест таго каб толькі звяртаць увагу замежных партнёраў на праблемы, прадстаўніцтва будзе прапаноўваць гатовыя рашэнні. Сярод напрамкаў працы — інтэграцыя былых палітзняволеных, дапамога рэпрэсаваным пенсіянерам і доступ да сацыяльных праграм.

🔹 Сістэмны падыход. Вераніка Станкевіч плануе выкарыстаць досвед ініцыятывы «Вольныя», якая за тры гады дапамагла больш чым у 600 выпадках. Мэта — выбудаваць механізмы падтрымкі, якія будуць стабільна працаваць і не залежаць ад аднаго чалавека.

🔹 Абнаўленне каманды. У прадстаўніцтве плануецца зрабіць акцэнт на менеджарах, здольных сістэмна працаваць з рознымі групамі беларусаў. Профільных беларускіх і міжнародных экспертаў будуць прыцягваць да вырашэння канкрэтных задач.

«Мне здаецца, калі мы пачнём сістэмна працаваць па важных для беларусаў і беларусак пытаннях, пастаянна іх уздымаць і прапаноўваць рашэнні, гэта можа прывесці да таго, што ў нейкі момант нам скажуць: "Окей, вы дамагліся свайго"»,

— адзначыла Вераніка Станкевіч.

Чытайце поўнае інтэрв’ю Веранікі Станкевіч па спасылцы.
  • ❤ 9
  • 🤔 7
  • 👍 2
  • 👎 2
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  2. Oct 9, 2026Кадравыя змены ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце: новыя прызначэнні Юліі Міцкевіч, Станісла…
  3. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  4. Oct 8, 2026Аліса Рыжычэнка: Дэзінфармацыя — гэта не толькі палітычная, але і эканамічная пагроза Прад…
  5. Oct 7, 2026Юлія Міцкевіч сустрэлася са спецпрадстаўніком краін Паўночнай Еўропы і Балтыі па Беларусі…
  6. Oct 7, 2026Вадзім Кабанчук: Рота «Воля» можа стаць пачаткам войскаў беспілотных сістэм новай беларуск…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →