TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #5533 257
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская прызначыла Вераніку Станкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.…
Кадравыя змены ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце: новыя прызначэнні Юліі Міцкевіч, Станіслава Салаўя і Анастасіі Махамет

У Аб’яднаным Пераходным Кабінеце адбыліся кадравыя змены ў прадстаўніцтве па сацыяльнай палітыцы. Юлія Міцкевіч і Станіслаў Салавей працягнуць працу ў Офісе Святланы Ціханоўскай, а Анастасія Махамет — у Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне.

Юлія Міцкевіч, якая раней займала пасаду першай намесніцы прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы і выконвала абавязкі прадстаўніцы, склала паўнамоцтвы і была прызначаная дарадцай Святланы Ціханоўскай па пытаннях інклюзіўнасці і раўнапраўя.

На новай пасадзе яна будзе займацца пытаннямі супрацьдзеяння дыскрымінацыі і гвалту, развіцця жаночага палітычнага лідарства, а таксама ўдзельнічаць у падрыхтоўцы палітычных пазіцый і праектаў рэформаў для дэмакратычнай Беларусі.

Станіслаў Салавей, які склаў паўнамоцтвы намесніка прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета, прызначаны дарадцам Святланы Ціханоўскай па пытаннях аховы здароўя.

На новай пасадзе ён працягне працу над прапановамі па рэфармаванні беларускай сістэмы аховы здароўя, падрыхтоўкай аналітычных матэрыялаў і супрацоўніцтвам з беларускімі і міжнароднымі партнёрамі.

Анастасія Махамет склала паўнамоцтвы намесніцы прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы і пераходзіць на працу ў Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне, якую ўзначальвае Вольга Зазулінская.
  • 👍 8
  • 👎 1
  • 😢 1
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  2. Oct 9, 2026Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станке…
  3. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  4. Oct 8, 2026Аліса Рыжычэнка: Дэзінфармацыя — гэта не толькі палітычная, але і эканамічная пагроза Прад…
  5. Oct 7, 2026Юлія Міцкевіч сустрэлася са спецпрадстаўніком краін Паўночнай Еўропы і Балтыі па Беларусі…
  6. Oct 7, 2026Вадзім Кабанчук: Рота «Воля» можа стаць пачаткам войскаў беспілотных сістэм новай беларуск…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →