TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #2906 1.32K
2 снежня 2024 года ў Страсбургу адбылося чарговае пасяджэнне Кантактнай групы Рады Еўропы i беларускiх дэмакратычных сiл

У iм прынялi ўдзел кiраўнiкi вядучых дэпартаментаў усiх галоўных структур Рады Еўропы (Камiтэта Мiнiстраў, Парламенцкай Асамблеi, Кангрэса мясцовых і рэгіянальных органаў улады). Беларускi бок прадстаўлялi чальцы Аб’яднанага Пераходнага Кабiнета, Каардынацыйнай Рады, Офiса Святланы Цiханоўскай, а таксама няўрадавых арганiзацый, якiя займаюцца рознымi галiнамi абароны правоў чалавека.

Прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета Уладзімір Астапенка, які быў удзельнікам пасяджэння, пракаментаваў яго ход і вынікі:

«Адбыўся канструктыўны i зацiкаўлены абмен думкамi адносна выканання Плана дзеянняў Рады Еўропы дзеля Беларусi, распрацаванага на перыяд 2024-2025 гг. У прыватнасцi, было адзначана, што задача дэмакратызацыi Беларусi застаецца ў прыярытэце Рады Еўропы i абсалютная большасць яе дзяржаў-удзельнiц актыўна падтрымлiваюць развiццё мэтавага супрацоўнiцтва з беларускімi дэмсіламi на фоне татальнай iзаляцыi рэжыму Лукашэнкi.

Яркiм прыкладам такога падыходу стала запрашэнне дэлегацыi Каардынацыйнай Рады да ўдзелу ў працы асноўных камiтэтаў Парламенцкай Асамблеi Рады Еўропы, падрыхтоўка шматлікiх нарматыўных дакументаў Рады Еўропы на беларускай мове, а таксама адкрыццё ў Вiльні Iнфармацыйнага пункта Рады Еўропы для беларусаў.

Удзельнікi выказалi перакананасць у тым, што адукацыйныя i ўсе iншыя элементы Плана дзеянняў спрыяюць еўрапейскай перспектыве для беларускага народа i ствараюць падмурак для асэнсаваных крокаў, якiя спатрэбяцца ў новай дэмакратычнай Беларусi».

@CabinetBelarus
  • 👍 27
  • ❤ 8
  • 🔥 4
  • 👎 1
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 9, 2026Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станке…
  2. Oct 9, 2026Кадравыя змены ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце: новыя прызначэнні Юліі Міцкевіч, Станісла…
  3. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  4. Oct 8, 2026Аліса Рыжычэнка: Дэзінфармацыя — гэта не толькі палітычная, але і эканамічная пагроза Прад…
  5. Oct 7, 2026Юлія Міцкевіч сустрэлася са спецпрадстаўніком краін Паўночнай Еўропы і Балтыі па Беларусі…
  6. Oct 7, 2026Вадзім Кабанчук: Рота «Воля» можа стаць пачаткам войскаў беспілотных сістэм новай беларуск…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →