TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #1385 4.05K
Адбылася першая сустрэча спецпасланнікаў дэмакратычных краін з прадстаўнікамі Кабінета

На сустрэчы спецпасланнікі па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Крысціна Юханесан (Швецыя), Аста Андрыяўскенэ (Літва), Артур Міхальскі (Польшча), Марка Каплімаа (Эстонія), прадстаўнікі Кабінета Павел Латушка і Аліна Коўшык і кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч абмеркавалі прапановы дэмакратычных сіл Беларусі па стратэгіі дзеянняў на 2024 год.

У прыватнасці, гаварылі пра:

▪️ адказнасць рэжыму Лукашэнкі за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці;

▪️ гарманізацыю санкцый.

Юрысты каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення прадставілі доказы ваенных злачынстваў, якія тычацца незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь, і злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да грамадзян Беларусі.

Спецпасланнікі адзначылі, што Польшча, Літва, Латвія і Эстонія будуць выступаць за ўвядзенне санкцыйнага пакета, накіраванага на гарманізацыю санкцый паміж Расіяй і рэжымам Лукашэнкі.

Таксама абмяркоўвалі:

▪️ супрацоўніцтва ў сферы культуры;

▪️ магчымасць для беларускіх дзеячаў мастацтва ўдзельнічаць у праграмах Усходняга партнёрства;

▪️ дадатковую падтрымку беларускіх незалежных СМІ.

Беларускі бок выказаў спецпасланнікам Швецыі, Літвы, Польшчы, Эстоніі падзяку за працяглую падтрымку і дасведчанасць аб сітуацыі ў Беларусі.

Павел Латушка адзначыў, што для беларусаў важныя канкрэтныя рашэнні і дзеянні, якія пакажуць рэальную нацэленасць нашых еўрапейскіх партнёраў на садзейнічанне ў барацьбе беларускага грамадства за дэмакратыю і свабоду.

Абмеркавалі пытанне распрацоўкі Заключэнняў Савета ЕС па Беларусі на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-чальцоў ЕС.

Спецпасланнікі Польшчы, Літвы і Эстоніі выказалі гатоўнасць працягнуць працу ў кірунку прававой адказнасці рэжыму Лукашэнкі.

Павел Латушка прапанаваў правесці кансультацыі з дагаворна-прававымі дэпартаментамі МЗС краін.

@CabinetBelarus
  • ❤ 39
  • 👍 16
  • 🔥 5
  • 👎 2
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  2. Oct 9, 2026Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станке…
  3. Oct 9, 2026Кадравыя змены ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце: новыя прызначэнні Юліі Міцкевіч, Станісла…
  4. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  5. Oct 8, 2026Аліса Рыжычэнка: Дэзінфармацыя — гэта не толькі палітычная, але і эканамічная пагроза Прад…
  6. Oct 7, 2026Юлія Міцкевіч сустрэлася са спецпрадстаўніком краін Паўночнай Еўропы і Балтыі па Беларусі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →