TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #2966 696
Вынікі працы «Кансультатыўнай групы Беларусь – ЕС»

11 снежня ў Бруселі адбылося чацвёртае пасяджэнне Кансультатыўнай групы беларускіх дэмакратычных сіл і Еўрапейскага саюза. Яно стала неад’емнай і важнай часткай Дзён Беларусі ў Еўропе, якія праводзяцца на гэтым тыдні (9-13 снежня 2024 года) і ўключаюць шэраг канферэнцый высокага ўзроўню, адмысловыя кансультацыі экспертаў па пытаннях развіцця супрацоўніцтва беларускай грамадзянскай супольнасці з еўрапейскімі структурамі, шматлікія культурныя мерапрыемствы (выставы, канцэрты, паказы фільмаў).

У працы Кансультатыўнай групы ўзяла ўдзел беларуская дэлегацыя на чале са Святланай Ціханоўскай. У склад дэлегацыі ўваходзілі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады,  праваабарончых арганізацый, незалежных медыя, іншых структур грамадзянскай супольнасці. Еўрапейскі бок быў прадстаўлены кіраўніцтвам Службы знешніх сувязей, старшымі службовымі асобамі і экспертамі шэрагу генеральных дырэктаратаў Еўрапейскай камісіі.

На пасяджэнні Кансультатыўнай групы быў праведзены адкрыты і канструктыўны абмен думкамі па шырокім спектры пытанняў, якія ўключалі такія тэмы, як палітычная сітуацыя ў Беларусі, парушэнні правоў чалавека і адказнасць за гэта, вызваленне палітзняволеных, падтрымка незалежных сродкаў масавай інфармацыі, культурных і адукацыйных праектаў.

Уладзімір Астапенка, прадстаўнік па міжнародных і еўрапейскіх справах Кабінета, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, пракаментаваў вынікі працы:

«Па выніках дыскусіі былі ўзгоднены далейшыя скаардынаваныя дзеянні, у рамках якіх будзе дана адпаведная ацэнка з боку Еўрасаюза таму фарсу, які мы называем «бязвыбары-2025», працягнуцца ціск на нелегітымны рэжым і яго ізаляцыя, а таксама намаганні па прыцягненні да адказнасці асоб, якія здзейснілі злачынствы супраць беларускага народа.

Структуры ЕС запэўнілі нашу дэлегацыю ў тым, што падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці захаваецца як мінімум на тым жа ўзроўні, працягнуцца працэдуры ацэнкі запатрабаванняў з удзелам беларускіх дэмакратычных сіл і гэтая праца будзе пераведзеная ў шматгадовы фармат, што дазволіць больш устойліва планаваць адпаведныя захады.

Асобная ўвага будзе нададзеная праблемам мабільнасці з мэтай стварыць больш спрыяльныя ўмовы для ўдзелу беларусаў у разнастайных экспертных, адукацыйных, культурных праграмах, якія прапаноўвае Еўрасаюз.

Удзельнікі Кансультатыўнай групы з задавальненнем канстатавалі, што беларуская павестка застаецца ў цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасці і што прызначанае кіраўніцтва інстытутаў Еўрасаюза (Парламента, Камісіі, Рады) будзе і далей падтрымліваць намаганні беларусаў, накіраваныя на пабудову незалежнай, дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі».

@CabinetBelarus
  • ❤ 19
  • 👍 14
  • 🔥 3
  • 👎 1
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  2. Oct 9, 2026Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станке…
  3. Oct 9, 2026Кадравыя змены ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце: новыя прызначэнні Юліі Міцкевіч, Станісла…
  4. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  5. Oct 8, 2026Аліса Рыжычэнка: Дэзінфармацыя — гэта не толькі палітычная, але і эканамічная пагроза Прад…
  6. Oct 7, 2026Юлія Міцкевіч сустрэлася са спецпрадстаўніком краін Паўночнай Еўропы і Балтыі па Беларусі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →