TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #2885 776
Канада і беларускія дэмакратычныя сілы распачалі стратэгічныя кансультацыі

Гэта аналаг Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША» ці Кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС». Кансультацыі сталі вынікам дамоўленасцей кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай з міністаркай замежных спраў Канады Мелані Жалі аб інстытуцыялізацыі адносін Канады з дэмакратычнымі сіламі.

Падобныя кансультацыі Канада нядаўна запусціла з Малдовай, а цяпер – і з дэмакратычнай Беларуссю. Іх мэта – выпрацаваць супольныя пазіцыі і прыярытэты па ключавых пытаннях, а таксама зрабіць праграмы падтрымкі больш эфектыўнымі і адпаведнымі патрэбам беларускага грамадства. Правядзенне такіх кансультацый – гэта таксама і прызнанне суб’ектнасці дэмакратычных сіл Беларусі.

Першыя кансультацыі прайшлі ў Атаве 26 лістапада па трох асноўных напрамках:

1️⃣ Палітыка, бяспека і палітзняволеныя
2️⃣ Дэмакратызацыя і падтрымка медыя
3️⃣ Прыцягненне рэжыму Лукашэнкі і яго памагатых да адказнасці і аднаўленне справядлівасці

Асобная ўвага была нададзеная так званым «выбарам» у 2025 годзе і ваенна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне, а таксама такім тэмам, як забяспячэнне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, мэтавыя санкцыі і інш.

З беларускага боку ў стратэгічных кансультацыях удзельнічалі кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета Уладзімір Астапенка, прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, НАУ, BELPOL, а таксама журналісты незалежных беларускіх медыя.

Канадскі бок быў прадстаўлены чальцамі канадскага ўрада, МЗС, дэпартаментаў, адказных за санкцыі, пытанні міжнароднага правасуддзя і палітыку па Усходняй Еўропе. Удзел у кансультацыях узяла і амбасадарка Канады ў Варшаве Кэтрын Годзін, якая адказвае за Беларусь.

Святлана Ціханоўская: «Кансультацыі адкрылі новую старонку ў адносінах паміж Беларуссю і Канадай. Мы будзем працаваць разам для вызвалення палітвязняў, падтрымкі незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці Беларусі. У наступным годзе Канада пачынае старшынства ў G7, і мы спадзяёмся, што Беларусь будзе адным з прыярытэтаў».

Уладзімір Астапенка: «Па выніках кансультацый бакі ўзгаднілі сумеснае камюніке, у якім у прыватнасці адзначылі, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў 2025 годзе не будуць ні свабоднымі, ні справядлівымі; звярнулі ўвагу на разнастайныя формы рэпрэсій у Беларусі, у тым ліку зняволенне без сувязі са знешнім светам; заклікалі да неадкладнага вызвалення ўсіх палітзняволеных і аднаўлення дэмакратычных свабод у Беларусі.

У камюніке адзначаная і важнасць устанаўлення кантактаў беларускай грамадзянскай супольнасці з еўрапейскімі і паўночнаамерыканскімі дэмакратычнымі інстытутамі, развiцця міжнародных сетак, што ўмацоўваюць беларускі народ у яго барацьбе за свабоду, правы чалавека і незалежнасць
».

@CabinetBelarus
  • 👍 17
  • ❤ 7
  • 🔥 4
  • 👎 1
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  2. Oct 9, 2026Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станке…
  3. Oct 9, 2026Кадравыя змены ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце: новыя прызначэнні Юліі Міцкевіч, Станісла…
  4. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  5. Oct 8, 2026Аліса Рыжычэнка: Дэзінфармацыя — гэта не толькі палітычная, але і эканамічная пагроза Прад…
  6. Oct 7, 2026Юлія Міцкевіч сустрэлася са спецпрадстаўніком краін Паўночнай Еўропы і Балтыі па Беларусі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →