TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #1840 1.23K
Беларусь і яе інтарэсы ўпершыню ў гісторыі прадстаўленыя на міністэрскім саміце G7

Дэмакратычная лідарка Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская была запрошаная на саміт і сустрэлася з прадстаўнікамі «Вялікай сямёркі» ў італьянскім Капры:

▪️дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам,

▪️міністаркай замежных спраў Германіі Аналенай Бэрбак,

▪️міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам,

▪️міністрам замежных спраў Францыі Стэфанам Сэжурнэ,

▪️міністаркай замежных спраў Канады Мелані Жалі,

▪️міністрам замежных спраў Італіі Антоніа Таяні,

▪️вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза Жазэпам Барэлем.

Святлана Ціханоўская прыцягнула ўвагу вядучых палітыкаў свету да гуманітарнага крызісу ў Беларусі, яе паўзучай акупацыі Расіяй. Абраная прэзідэнтка таксама заклікала ўдзельнікаў да пошуку шляхоў вызвалення і рэабілітацыі палітзняволеных.

Святлана Ціханоўская: «Я заклікала міністраў працягваць падтрымку нашай грамадзянскай супольнасці і медыя.

Распавяла пра лёсы нашых палітвязняў, у тым ліку Машы Калеснікавай, Алеся Бяляцкага, і што такое інкамунікада. Мы гаварылі пра прыцягненне рэжыму да адказнасці, не толькі за вайну супраць Украіны, але і за рэпрэсіі супраць беларусаў.

І безумоўна, я падымала пытанне абароны нашай незалежнасці – Беларусь не павінна стаць суцяшальным прызам для Пуціна. Беларусь мусіць быць еўрапейскай, свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай дзяржавай
».

@CabinetBelarus
  • 🔥 42
  • 👍 16
  • ❤ 13
  • 👎 1
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  2. Oct 9, 2026Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станке…
  3. Oct 9, 2026Кадравыя змены ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце: новыя прызначэнні Юліі Міцкевіч, Станісла…
  4. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  5. Oct 8, 2026Аліса Рыжычэнка: Дэзінфармацыя — гэта не толькі палітычная, але і эканамічная пагроза Прад…
  6. Oct 7, 2026Юлія Міцкевіч сустрэлася са спецпрадстаўніком краін Паўночнай Еўропы і Балтыі па Беларусі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →