TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #1896 2.9K
⚡Падпісаны Ліст аб намеры супрацоўніцтва паміж беларускім дэмакратычным рухам і Еўрапейскім парламентам

Гэта першы дакумент, які замацоўвае супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі з афіцыйным замежным палітычным органам.

Ліст аб намеры супрацоўніцтва падпісаны сёння на Мальце кіраўніцай Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святланай Ціханоўскай і старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсола.

У дакуменце адзначаецца, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і Каардынацыйная рада павінны разглядацца міжнароднай супольнасцю як прадстаўнікі народа Беларусі.

Таксама дэкларуецца падтрымка дзейнасці асноўных палітычных структур дэмакратычнага руху Беларусі ў напрамку еўрапейскага выбару: Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і палітычных партый Беларусі аб еўрапейскіх памкненнях беларусаў.

Падпісаны дакумент акрэслівае практычныя напрамкі дзейнасці беларускіх дэмакратычных сіл і Еўрапарламента:

1️⃣ узаемадзеянне і падтрымка ціску на рэжым;

2️⃣ падтрымка дэмакратычнага руху Беларусі ў абароне суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці ад пагроз з боку Расіі;

3️⃣ садзейнічанне ў вырашэнні міграцыйных праблем беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь па палітычных прычынах;

4️⃣ намаганні для прыцягнення прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, а таксама за саўдзел у вайсковых злачынствах і злачыннай агрэсіі супраць Украіны.

Праца над дакументам вялася прадстаўніком па замежных справах Кабінета Валерам Кавалеўскім разам з дарадцам Святланы Ціханоўскай Анатолем Лябедзькам і кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімірам Астапенкам.

@CabinetBelarus
  • 👍 60
  • 🔥 22
  • ❤ 7
  • 👏 4
  • 👎 2
  • 🤔 2
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  2. Oct 9, 2026Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станке…
  3. Oct 9, 2026Кадравыя змены ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце: новыя прызначэнні Юліі Міцкевіч, Станісла…
  4. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  5. Oct 8, 2026Аліса Рыжычэнка: Дэзінфармацыя — гэта не толькі палітычная, але і эканамічная пагроза Прад…
  6. Oct 7, 2026Юлія Міцкевіч сустрэлася са спецпрадстаўніком краін Паўночнай Еўропы і Балтыі па Беларусі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →