TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #1904 8.65K
Упершыню кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з афіцыйнымі асобамі НАТА

Адбылася сустрэча з генеральным сакратаром Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора Енсам Столтэнбергам. У сустрэчы таксама браў удзел Валер Кавалеўскі. Таксама ў рамках Паўночнаатлантычнай Рады Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу дзеля абмену меркаваннямі аб крызісе ў Беларусі і перспектывах устанаўлення дыялогу дэмакратычнага руху Беларусі і НАТА па палітычным парадку дня.

Святлана Ціханоўская, дэмакратычная лідарка, кіраўніца Кабінета: «Я радая, што гэта сустрэча адбылася, і што ў дэмакратычных сіл Беларусі завязваецца такі дыялог. У падмурак Альянсу закладзеныя блізкія для беларусаў каштоўнасці: індывідуальная свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права.

Я думаю, для кожнай еўрапейскай краіны неабходна выбудоўваць паважлівыя, канструктыўныя адносіны з НАТА. Гэта важна для нацыянальных інтарэсаў і падтрымання рэгіянальнай бяспекі. Мне б хацелася, каб Беларусь успрымалі як надзейнага, мірнага, прадказальнага партнёра».

Валер Кавалеўскі, намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета: «Пачатак дыялогу з НАТА стаў вынікам працы Кабінета па пашырэнні супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі. На працягу ўжо 75 гадоў НАТА з’яўляецца найважнейшым фактарам бяспекі і стабільнасці ў Еўропе. Мы абавязаныя інфармаваць міжнародную супольнасць пра выклікі для нашай краіны».

@CabinetBelarus
  • 🔥 63
  • ❤ 15
  • 👍 14
  • 👎 4
  • 👏 2
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  2. Oct 9, 2026Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станке…
  3. Oct 9, 2026Кадравыя змены ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце: новыя прызначэнні Юліі Міцкевіч, Станісла…
  4. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  5. Oct 8, 2026Аліса Рыжычэнка: Дэзінфармацыя — гэта не толькі палітычная, але і эканамічная пагроза Прад…
  6. Oct 7, 2026Юлія Міцкевіч сустрэлася са спецпрадстаўніком краін Паўночнай Еўропы і Балтыі па Беларусі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →