Post #117
892

Івонка Сурвіла - жывы сімвал беларускай незалежнасці.
Са спадарыняй Івонкай мы упершыню сустрэліся ў пачатку 2000-ых якраз у Вільні.
Перад юбілейнай канферэнцыяй, на якую прыехала цэлая дэлегацыя з Беларусі, яна падышла, сціплая, усмешлівая, сказала добрыя словы пра новае пакаленне беларускай моладзі і пахваліла вышыванку - яе мне якраз падаравалі маладафронтаўцы.
І ў савецкія часы, і за рэжымам Лукашэнкі Беларуская Народная Рэспубліка, ачоленая мастачкай Івонкай Сурвілай, заставалася і застаецца далёкай, але яснай зоркай нашай незалежнасці.
І што б ні адбывалася ў самой Беларусі - ведаеш: крышталёвая ніць беларускай дзяржаўнасці перахоўваецца ў вольным свеце.
Старшыня Рады БНР нагадвае пра хрысціянскія асновы беларускай гісторыі і ясна гаворыць пра Бога, Які любіць Беларусь.
Яна - Анёл-ахоўнік нашага Дня Волі.
Добрага здароўя, бадзёрасці і моцы, святла і натхнення, мілая наша Спадарыня Івонка!
З юбілеем!
Жыве Беларусь!

- ❤ 73
- 🥰 8
- 🕊 3