25 сакавіка 2023 года, калонія ў Шклове. У царкве якраз дзень нашага атраду, вязень-псаломшчык чытае малітву, я адзін стаю перад алтаром, малюся.
Заходзіць маёр Сямёнаў (на Шклове і ў магілёўскай ПК 15 яго добра памятаюць, рэгулярна "адстрэльваў" палітычных).
Заходзіць, становіцца побач. Моўчкі стаіць усю малітву. Паглядвае на мяне. Ну, думаю, можа, і ў Сямёнава ў сэрцы нешта засталося. Вунь прыйшоў, стаіць перад Богам.
Малітва заканчваецца. Жагнаюся. Адчуваю, што нешта трэба сказаць таму Сямёнаву - усё-такі дзе двое ці трое сабраліся ў імя Ісуса, там і Ён пасярод нас.
- Грамадзянін начальнік... Вы ж у Бога верыце?
- Осужденный Северінец. Я тут стоял, чтобы вы на ваш День Волі бело-красно-белый флаг на церкві не повесілі.
Post #98
1.13K
- 😁 82
- 👍 9
- ❤ 5
- 🙏 3