TGViewer
Павел Севярынец Павел Севярынец @seviarynets · 988 subscribers
Post #283 218
У чацвер 8 кастрычніка" а 19.00 у Беларускім Моладзевым Хабе (Dożynkowa 6a) у Варшаве адбудзецца сустрэча з пісьменнікам, палітыкам, былым палітвязнем, сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам.

Тэмы сустрэчы:

Як змяніліся беларусы з 2020-га? Што рабіць? Як з'яднаць беларускі рух? Ці хутка лясне рэжым? Як вярнуцца ў Беларусь з перамогай? Як і навошта далучацца да Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі?

"Соль зямлі" - зборнік з 12 беларускіх віктарынаў. Па 33 пытанні ў тэмах "Беларусь", "Навука", "Літаратура", "Мастацтва", "Архітэктура", "Музыка", "Кіно", "Спорт", "Геаграфія", "Эканоміка", "Палітыка", "Біблія" - дзеля асветы і адукацыі беларусаў у Беларусі і за мяжой.

Першая з вялікай чарады сустрэчаў Паўла Севярынца 8-15 кастрычніка па ўсёй Польшчы.

Прыходзьце!
  • 👍 12
  • ❤ 8
More from @seviarynets
  1. Sep 28, 2026Сікорскі і Рыжанкоў. У чаканні вайны ў кожнай нацыі абвастраецца нацыянальны эгаізм. Калі…
  2. Sep 27, 2026Вялізная падзяка беларусам Італіі за цудоўную сустрэчу ў Фларэнцыі! Удзячны Народнай амбас…
  3. Sep 25, 2026Распавёў Глафіры Жук з "Белсату" пра аднаўленне Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і падры…
  4. Sep 24, 2026Як беларусам называць сваіх дзяцей, каб яны выраслі геніямі? Бярэм топ-100 знакамітых бела…
  5. Sep 23, 2026КАЛІ Ў БЕЛАРУСІ СТАЛА БЯСПЕЧНА? 26 верасня а 12:00 у Варшаве, каля Ужонда па справах замеж…
  6. Sep 23, 2026Валадарка. Студзень. Крывасмокі. Узімку 2021 года, у спецкалідоры, у камеры 101, падчас сл…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →