TGViewer
Павел Севярынец Павел Севярынец @seviarynets · 989 subscribers
Post #282 199
Сікорскі і Рыжанкоў. У чаканні вайны ў кожнай нацыі абвастраецца нацыянальны эгаізм. Калі гаворка ідзе пра выжыванне, нікому не цікавыя размовы пра бедных беларусаў. Польскія выбарцы спытаюць і ў Туска, і ў Наўроцкага пра сябе, і толькі пра сябе. Дамовы з Лукашэнкам найхутчэй уключаюць пытанні бяспекі для Польшчы і чарговую спробу адцягнуць рэжым ад Крамля (зноў-жа, у мэтах бяспекі). Вызваленне і паездку Пачобута выкарысталі дзеля гэтага. Чым далей у чаканне вайны, тым большую ролю ў рашэннях палітыкаў будуць адыгрываць генералы і спецслужбы, так што разгледзець сапраўдныя прычыны рашэнняў будзе ўсё цяжэй. Але наша задача - патрабаваць, каб "нічога пра нас без нас". І рыхтавацца, што давядзецца дбаць пра сябе самім.

Калій. Дамова ЗША з Лукашэнкам на 30 тысячаў тон, адпраўленых праз акіян - усяго толькі сродак ціску на Канаду, якая падпісала асацыяцыю з Еўразвязам. А паколькі Канада здабывае свой калій у некалькіх сотнях кіламетрах ад спажыўцоў (пшанічны і курурузны пояс ЗША якраз каля мяжы з Канадай), а з Беларусі трэба вазіць морам за 10.000 км, перавальваць у портах і дабіваць пару тысячаў км чыгункай... Карацей, Канада і Трамп дамовяцца хутка. Спадзявацца на зняццё залежнасці Беларусі ад Расеі праз амерыканскі калійны калідор ня варта.

Мабілізацыя. Паўзучая мабілізацыя ў Расеі ужо ідзе. Абвальную могуць абвясціць альбо цяпер, альбо (скажам, па дамове з амерыканцамі) пасля прамежкавых выбарах у Кангрэс. Пуцін відавочна рыхтуецца да вырашальнага (як ён лічыць) удару па Украіне (магчыма, праз Беларусь) і заадно - па Еўропе (магчыма, у выглядзе буйных правакацыяў, каб пасеяць паніку, хаос і вымусіць Еўразвяз паслабіць падтрымку Украіны).

Выснова з усіх трох трэкаў адна: Беларусі і беларусам трэба рыхтавацца выжываць у гіганцкім віры канца 2026-пачатку 2027 года. Трэба яднацца і змыкаць шэрагі. Трэба забыцца на сваркі і як найхутчэй дамаўляцца пра супольную стратэгію.

У выніку падзеяў, якія набліжаюцца, для Беларусі можа і разразіцца нацыянальная катастрофа, і прабліснуць гістарычнае вакно магчымасцяў.
  • ⚡ 8
  • 💯 4
  • ❤ 2
  • 👍 2
  • 🤣 1
More from @seviarynets
  1. Sep 27, 2026Вялізная падзяка беларусам Італіі за цудоўную сустрэчу ў Фларэнцыі! Удзячны Народнай амбас…
  2. Sep 25, 2026Распавёў Глафіры Жук з "Белсату" пра аднаўленне Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і падры…
  3. Sep 24, 2026Як беларусам называць сваіх дзяцей, каб яны выраслі геніямі? Бярэм топ-100 знакамітых бела…
  4. Sep 23, 2026КАЛІ Ў БЕЛАРУСІ СТАЛА БЯСПЕЧНА? 26 верасня а 12:00 у Варшаве, каля Ужонда па справах замеж…
  5. Sep 23, 2026Валадарка. Студзень. Крывасмокі. Узімку 2021 года, у спецкалідоры, у камеры 101, падчас сл…
  6. Sep 22, 20268-15 кастрычніка плануем з Барысам Гарэцкім пры падтрымцы "Будзьмы" і БАЖ аб'ехаць Польшчу…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →