Асцярожна з беларусамі!
Бульба - выбухае!
Часам пра беларускі характар кажуць так: “Бульба не выбухае”.
Маўляў, мы, беларусы - мірныя людзі. Маўчым. Трываем. Церпім.
Але – хвіліначку! Насамрэч, БУЛЬБА ВЫБУХАЕ.
Калі бульбу вымыць, пачысціць, высушыць і змалоць да стану беласнежнай крухмальнай пудры – выбухне ад сумесі з паветрам. Толькі запалку паднясі.
Тое, што зараз робіцца з беларусамі – гэта мыццё, ачыстка, сушка і перамолванне.Такі працэс займае пэўны час.
Але Бог ведае, як зрабіць так, каб беларусы ўспыхнулі.
Спасылка - тут.
Post #284
271

- 👌 20
- ❤ 6
- 🔥 2
- ⚡ 1
- 🤯 1