TGViewer
Павел Севярынец Павел Севярынец @seviarynets · 988 subscribers
Post #100 1.23K
Сотні людзей выйшлі на Дзень Волі ў Вільні - і гэта было натхняльна!

Вялізны дзякуй найперш камандзе "Дапамогі" Наталлі Калегавай, якая апошнія гады рыхтуе свята - з калонай байкераў і аўтамашынаў са сцягамі, з наведваннем віленскіх некропаляў, з партрэтамі дзеячаў БНР, з мітынгам і шэсцем пад бой барабанаў да "Варты святла"!

Дзякуй усім, хто прыйшоў - нёс сцягі, гукаў, запальваў знічкі, вёў стрымы для медыяў.

Дзякуй цудоўным беларускім святарам, якія на Росах І Ефрасіннеўскіх могілках тлумачылі новаму пакаленню беларускага руху, на чыіх плячах мы стаім.

Дзякуй Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонцы Сурвіле за прачулы і глыбокі зварот. Дзякуй Святлане Ціханоўскай - яе прамова да віленскіх беларусаў была складзеная ясна і якасна, па ўсіх правілах еўрапейскай палітыкі.
Дзякуй Дзянісу Кучынскаму, сапраўднаму дыпламату, які скарае сэрцы літоўцаў дасканалым веданнем мовы краіны, якая нас прыняла.

Дзякуй сябрам Беларусі, дэпутатам літоўскага Сейму - Жыгісу Павільёнасу, Русланасу Баранавасу, Томасу Тамілінасу - якія прыйшлі прывітаць беларускі народ і павіншаваць яго са святам.

Дзякуй музыку Юрыю Стыльскаму - ягоныя спевы пад гітару запалілі Вільню.

Мяне моцна ўразілі сем'і з дзецьмі ў бел-чырвона-белым - малечы гарэзавалі пад вялізнымі бел-чырвона-белым і літоўскім сцягамі і заводзілі скандаванні на шэсці.

Настрой віленскага Дня Волі нагадаў мне найлепшыя менскія акцыі на 25 сакавіка.

Гартаю стужкі ў сацсетках - і бачу: Дзень Волі сапраўды стаў народным святам.

А народ, які мае свой Дзень Волі, перамагчы немагчыма!
  • ❤ 72
  • 👍 11
  • 🙏 5
  • ⚡ 2
  • 🕊 1
More from @seviarynets
  1. Oct 1, 2026Асцярожна з беларусамі! Бульба - выбухае! Часам пра беларускі характар кажуць так: “Бульба…
  2. Sep 29, 2026У чацвер 8 кастрычніка" а 19.00 у Беларускім Моладзевым Хабе (Dożynkowa 6a) у Варшаве адбу…
  3. Sep 28, 2026Сікорскі і Рыжанкоў. У чаканні вайны ў кожнай нацыі абвастраецца нацыянальны эгаізм. Калі…
  4. Sep 27, 2026Вялізная падзяка беларусам Італіі за цудоўную сустрэчу ў Фларэнцыі! Удзячны Народнай амбас…
  5. Sep 25, 2026Распавёў Глафіры Жук з "Белсату" пра аднаўленне Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і падры…
  6. Sep 24, 2026Як беларусам называць сваіх дзяцей, каб яны выраслі геніямі? Бярэм топ-100 знакамітых бела…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →