TGViewer
Channel Public Channel
🏰 Hrodna History

🏰 Hrodna History

@hrodna1127

Калі стрэлкі гадзінніка паказваюць 11:27, публікуем цікавосткі з гісторыі Гродна.

Калі вам падабаецца наш канал, калі ласка, падаруйце нам кубачак кавы: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

Зваротная сувязь: hrodna1127@gmail.com
Subscribers
1.04K
Photos
2K
Videos
26
Links
949
Recent Posts 20 shown
Post #2261 164
✍️ Як выглядае грамата, якую Баторый выдаў у Гродне за тры з паловай месяцы да смерці

Пергамент са слядамі згібаў, вялікія літары STEPHANUS, шчыльныя радкі лацінскага тэксту. Унізе — подпіс Stephanus Rex: «Стэфан, кароль». Грамата выдадзеная ў Гродне 28 жніўня 1586 года. Дванаццатага снежня таго ж года Баторый памрэ ў нашым горадзе.

На рознакаляровым шнуры вісіць пячатка: чырвоны адбітак у большай васковай аснове. У цэнтры бачная «Пагоня» — узброены вершнік на кані, вакол — кругавы надпіс.

З якой справай звярнуліся да караля? Грыгорый Масальскі, гродзенскі земскі суддзя, прадставіў стары пергаментны прывілей князя Аляксандра Ягелончыка. У ім паведамлялася, што ў 1502 годзе Аляксандр надаў Яну Сапегу частку пушчы ў Камянецкім і Бельскім паветах — за службу і ў кампенсацыю маёмасці, страчанай праз вайну з Масквой. Разам з зямлёй перадаваліся вадаёмы, бортныя ўгоддзі і права палявання, у тым ліку на зуброў.

Масальскі прасіў захаваць тэкст на выпадак страты арыгінала. Баторый загадаў упісаць прывілей у акты канцылярыі ВКЛ і выдаць засведчаную выпіску. Так на адным пергаменце сустрэліся дакументы двух уладароў, падзеленыя васьмюдзесяццю чатырма гадамі.

Навошта гэта рабілася? У тыя часы заканадаўства не было так моцна скадыфікавана як сёння. Асобныя прывілеі губляліся, іншыя фалсіфікаваліся. Звычайнай справай было тое, што наступныя ўладары пацвярджалі ранейшыя рашэнні сваіх папярэднікаў. Так было надзейней.

Ці маглі грамату аформіць у Старым замку? Такі варыянт магчымы: замак быў каралеўскай рэзідэнцыяй, а ў апісанні яго планіроўкі канцылярыя размяшчаецца на першым паверсе.

Цяпер арыгінал захоўваецца ў Бібліятэцы князёў Чартарыйскіх у Кракаве.

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • ❤ 7
  • 👍 1
Post #2260 197
👑 Як у Гродне ўяўлялі Баторыя 90 гадоў таму?

На фота - акцёр Зыгмунт Такарскі ў ролі Стэфана Баторыя. Фота зроблена ў Гродзенскім гарадскім тэатры імя Ажэшкі 5 снежня 1935 года. Сёння гэта Тэатр лялек.

Спектакль "Кароль Стэфан" паставіў тагачасны дырэктар тэатра і рэжысёр Юзаф Градніцкі (праўда, у віленскай газеце "Słowo" ў нататцы пра прэм'еру спектакля рэжысёра назвалі Градзіцкім). Прэм'ера адбылася 11 лістапада 1935 года. Дэкарацыі выканаў Стэфан Грабчык. На фота бачны аўтограф акцёра Такарскага з надпісам: "Дзякую аўтару за прыгожую ролю".

П'еса прысвечана складаным адносінам Стэфана Баторыя з магнатам Самуэлем Збароўскім, якога ў 1584 годзе абязглавілі фактычна па загадзе караля. Гэта вельмі цікавая гісторыя і ў будучыні мы яшчэ пра яе раскажам.

Аўтар п'есы Казімір Броньчык амаль чвэрць стагоддзя адпрацаваў настаўнікам у адной з польскіх гімназій у Львове. П'есу "Кароль Стэфан" ён напісаў яшчэ ў 20-х. Яна стала дастаткова папулярнай і яе паказвалі ўвесь міжваенны перыяд па ўсёй тагачаснай Польшчы: не толькі ў Гродне, але і ў Львове, Катавіцах і іншых гарадах. Броньчык у той перыяд стараўся разіваць жанр гістарычнай драмы. Акрамя "Караля Стэфана" ён напісаў п'есу таксама пра Тадэвуша Рэйтана - яшчэ адну гістарычную фігуру, звязаную з Беларуссю.

Фота з архіву Асяродка KARTA, перададзенае Тэрэсай Вайцяхоўскай

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • ⚡ 5
  • ❤ 3
  • 👍 3
  • 🔥 1
  • 😱 1
Post #2259 215
⛪️ 290 гадоў таму ў Гродне пачалі ствараць галоўны алтар езуіцкага касцёла

29 верасня 1736 года майстар-сніцар Ян Шміт з Рэшаля разам з шасцю памочнікамі і вучнем пачаў працу над «вялікім алтаром» касцёла Святога Францыска Ксаверыя. Паводле кантракта з рэктарам Гродзенскага езуіцкага калегіума, завяршыць працу планавалі да 31 ліпеня 1737 года.

Частку падрыхтоўкі зрабілі яшчэ ў Рэшалі: адтуль у Гродна павінны былі прывезці загадзя выразаныя фігуры Святога Францыска Ксаверыя і Хрыста Збаўцы. Аднак асноўную частку алтара стваралі ўжо ў Гродне.

У кантракце асобна адзначалася, што архітэктурная канструкцыя алтара не павінна мець сабе падобных. Ён паўкругам заняў паглыбленне апсіды і ўзняўся на вышыню 21 метра амаль да самага скляпення. Паміж калонамі размясцілі дзесяць апосталаў, у цэнтры — Францыска Ксаверыя на пастаменце ў выглядзе вострава, а вышэй — Хрыста, евангелістаў і айцоў Касцёла. Завяршае кампазіцыю глорыя з алегарычнымі выявамі Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі.

Уражанне ад гэтай кампазіцыі перадаў прускі падарожнік Вільгельм Шлемюлер, які ў 1752 годзе пісаў, што здалёк алтар здаецца «лесам скульптур і калон».

Асабліва незвычайным меў быць цыборыум — даразахавальніца. Яго задумвалі ў выглядзе карабля сярод марскіх хваль, з якіх вынырвае рак і падае крыж Францыску Ксаверыю. Так хацелі паказаць адзін з цудаў, звязаных з жыццём святога.

Але гэтую прыгожую і складаную задуму не рэалізавалі. Існуючы цыборыум, таксама зроблены Янам Шмітам, прывезлі з Рэшаля ў 1744 годзе.

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • ❤ 11
  • 👏 1
Post #2258 306
Праваліўся пад лёд, змяніў каляндар і пакінуў грошы Гродну. Цікавыя факты пра Стэфана Баторыя

27 верасня 1533 года ў трансільванскім горадзе Шымлеў-Сылваніэй (сёння - Румынія), нарадзіўся Іштван Баторы — будучы Стэфан Баторы, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

У 2026 годзе адзначаем адначасова 450-ы юбілей каранацыі Стэфана Баторыя і 440-ю гадавіну ад ягонай смерці ў Гродне. Горад займаў важнае месца ў жыцці манарха: Баторы перабудаваў для сваіх патрэб Стары замак, больш за дзесяць разоў падоўгу жыў у Гродне, а 12 снежня 1586 года памёр у спальні гродзенскага замка.

Разам з нашым сябрамі з часопіса "Карона Вітаўта" мы сабралі некалькі менш вядомых фактаў пра караля.


🧊 Аднойчы Баторы праваліўся пад лёд і сам выратаваўся

У лютым 1586 года пад санямі, на якіх ехаў кароль, праламаўся лёд. Паводле апісання, Баторы загадаў прыдворным не спрабаваць яго ратаваць — крыкнуў ім па-лацінску Manete! Ён сам выбіраўся з ледзяной вады: поўз і плыў да берага, ламаючы перад сабой тонкі лёд. Гэта здарылася менш чым за год да яго смерці ў Гродне.

🗣 З падданымі яму часам было прасцей гаварыць па-лацінску

Польскай мовы Баторы не ведаў, беларускай валодаў вельмі слаба. Пры двары ён размаўляў пераважна на лаціне. Роднай вугорскай карыстаўся, у прыватнасці, у размовах з двума блізкімі паплечнікамі апошніх гадоў жыцця — Тэрэнсам і Кіпсі.

📅 Пры Баторыі з кастрычніка «зніклі» дзесяць дзён

Баторы адным з першых еўрапейскіх манархаў прыняў каляндарную рэформу папы Грыгорыя XIII і перавёў Вялікае Княства Літоўскае і Польскую Карону на грыгарыянскі каляндар, якім карыстаемся сёння. У выніку жыхары Гродна разам з жыхарамі Вільні, Менска, Полацка, Магілёва, Берасця, Кракава і Варшавы ўвечары 4 кастрычніка 1582 года леглі спаць, а наступнай раніцай на календары было ўжо 15 кастрычніка.

🎩 Кароль паўплываў нават на моду

Пры Баторыі на землях сучаснай Беларусі сталі моднымі магеркі — галаўныя ўборы вугорскага паходжання. Сам кароль вельмі іх любіў і меў розныя варыянты на розныя выпадкі. Такія шапкі рабілі з тонкага футра, а адметнай дэталлю была скофія — брошка або шпілька, аздобленая каштоўнымі камянямі і пёрамі экзатычных птушак.

💰 У тэстаменце Баторы пакінуў вялікую суму на развіццё Гродна

12 мая 1585 года ў Кракаве кароль склаў тэстамент. Паводле яго, з асабістага скарбу 30 тысяч залатых мусілі пайсці на развіццё Гродна (на сёння гэта сума каля 10 млн еўра!). Пазней Баторы хацеў павялічыць гэты дар і пачаў перапісваць тэстамент, але завяршыць справу не паспеў.

⚔️ Пасля смерці караля ў Гродне засталіся каля 200 венгерскіх жаўнераў

Смерць Баторыя 12 снежня 1586 года стварыла для гарадзенскіх уладаў нечаканую праблему. Каля 200 пешых жаўнераў-венграў, якія служылі пры каралю, засталіся без свайго апекуна і пачалі патрабаваць належны ім заробак. Гродзенцы звярнуліся па дапамогу да віленскага ваяводы і вялікага гетмана Хрыстафора Радзівіла. Канфлікт удалося вырашыць мірна.

Сам Баторы пасля смерці таксама яшчэ доўга заставаўся ў Гродне. Ён памёр 12 снежня 1586 года, але пахаванне ў Кракаве адбылося толькі 23 мая 1588 года. Увесь гэты час яго цела знаходзілася ў Гродне, у сутарэннях касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі.

Больш пра Баторыя чытайце на сайце "Карона Вітаўта":

▫️ Факты пра Стэфана Баторыя. Беларускі ракурс

▫️ Баторы супраць Баторыя. Самую цяжкую вайну наш кароль вёў не на ўсходзе

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • 🔥 10
  • ❤ 2
  • 👏 1
Post #2257 348
Маўчалі супраць — залічылі за. Што адбылося ў Гродне ў ноч на 24 верасня 1793 года

Новы замак акружаны расійскімі вайскоўцамі. Унутры — дэпутаты сойма, ад якіх патрабуюць пагадзіцца на перадачу часткі Рэчы Паспалітай Прусіі. Свабодна пакінуць будынак яны фактычна не могуць.

23 верасня дэпутаты выбіраюць маўклівы пратэст. Маршалак Станіслаў Бялінскі патрабуе выказацца наконт дамовы. Адказу няма. Пасяджэнне цягнецца амаль усю ноч.

Каля трэцяй гадзіны раніцы 24 верасня кракаўскі дэпутат Юзаф Анквіч прапануе лічыць маўчанне згодай. Бялінскі абвяшчае: рашэнне прынята аднагалосна.

Так адмову галасаваць за падзел краіны ператварылі ў яго ўхваленне. Гэтае пасяджэнне 23–24 верасня і ўвайшло ў гісторыю як «нямое».

За рашэннем стаялі тэрыторыі і людзі. Прусія атрымала землі, на якіх жылі больш за мільён сто тысяч чалавек.

Гродзенскі сойм працягваў працу да лістапада і стаў апошнім у гісторыі Рэчы Паспалітай.

Што на малюнку?

На выяве прадстаўлена брытанская сатырычная гравюра «Танец вакол палякаў» (A Dance round the Poles), створаная мастаком Рычардам Ньютанам у 1794 годзе. У цэнтры выяўлена расійская імператрыца Кацярына II у кароне і футравай накідцы, якую за рукі трымаюць кіраўнікі суседніх дзяржаў. Злева — кароль Прусіі Фрыдрых Вільгельм II, справа — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Франц II. Манархі «танчаць» вакол круглага карагода з маленькіх польскіх салдат або жыхароў, што сімвалізуе цынічны падзел аслабленай Рэчы Паспалітай паміж трыма імперыямі. Назва пабудаваная на гульні слоў: Poles можа азначаць як «палякі», так і «слупы», вакол якіх водзяць карагод у традыцыйных танцах.

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • 😢 5
  • ❤ 1
  • 💔 1
Post #2256 352
🌳 Тралейбус да Каложы, «Космас» і чортава кола. Якім планаваўся Каложскі парк?

Каложскі парк у савецкі перыяд меўся стаць галоўнай зонай адпачынку Гродна — з уласнай магістраллю і тралейбуснай лініяй. Яго нават прапаноўвалі назваць «Космасам» і паказваць там дасягненні ў асваенні касмічнай прасторы. Але многія задумы засталіся на паперы.

Паводле генплана 1949 года, парк хацелі злучыць бульварам з вуліцай Замкавай. Дзеля гэтага давялося б знесці значную частку гістарычнага цэнтра. Пазней тут планавалі стадыён на тры–пяць тысяч гледачоў, парашутную вышку і павільён-кафэ.

А вось кола агляду і дзіцячая чыгунка сапраўды працавалі. Кола вышынёй з васьміпавярховы дом празвалі «чортавым»: яго кабінкі не зачыняліся і дрыжалі пры пад’ёме.

🎥 У нашым чарговым відэа — шпацыр па Каложскім парку з архіўнымі кадрамі. Пакажам колішнія атракцыёны, раскажам пра стэлу да юбілею горада і недабудаваны ўваход з боку вуліцы Нёманскай.

▶️ Глядзець відэа на YouTube

А вы памятаеце кола агляду ці дзіцячую чыгунку? Падзяліцеся ўспамінамі ў каментарах на YouTube.

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • 🔥 11
Post #2255 348
Карціна "Штурм Гродна". Як у савецкай мастацкай прапагандзе ўяўлялі сабе падзеі верасня 1939 года

Савецкі мастак Павел Сокалаў-Скаля, які спецыялізаваўся ў батальных сцэнах і часта маляваў рознага кшталту бітвы і штурмы, недзе ў 1939 або 1940 годзе стварыў карцінку пра штурм Гродна савецкімі жаўнерамі ў верасні 1939 года. Атрымаўся мікс гістарычных звестак і аўтарскіх прыдумак.

Як мастак уяўляў сабе гэтыя падзеі?

Па-першае, панараму горада ён адлюстраваў вельмі падобнай, улічваючы, што ў нас ён ніколі не бываў.

Па-другое, уезд савецкіх танкаў праз Стары мост таксама меў месца.

А вось далей пачалася мастацкая фантазія.

Мост над вуліцай Гарнавых (былы Уланскі мост) намаляваны як чыгуначны, хаця ніколі такім не быў. Бачна старэнькі польскі танк Renault, хаця вядома, што такія машыны з польскага боку ў бітве за горад не ўдзельнічалі. Савецкая кавалерыя зацята рубіцца з польскай - гэты эпізод таксама цалкам выдуманы, бо ніякай кавалерыі там не было.

На што мог абапірацца аўтар, што прыцягнуў да карціны чыгуначныя матывы? Магчыма, на даволі жорсткі бой на чыгуначным пераходзе ў раёне выезду на Палестыну (сённяшнія вуліцы Суворава і Пучкова).

22 верасня 1939 года Чырвоная армія заняла Гродна. Пачаўся час "за першымі Саветамі".

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • 🤮 3
  • 😢 1
  • 🐳 1
Post #2253 495
💥 На Старым мосце, каля замка, у казармах на Маставой і на могілках у верасні 1939 года ішлі баі. Гродна абаранялася ад Чырвонай арміі, але сярод жыхароў былі і тыя, хто дапамагаў ёй заняць горад.

17 верасня СССР напаў на Польшчу пасля таемнай дамоўленасці з нацысцкай Германіяй аб падзеле сфер уплыву. Гродна на той момант ужо перажыло першыя нямецкія бамбардзіроўкі. З вайсковага пункту гледжання горад быў аслаблены, бо асноўныя сілы польскага гарнізона раней накіравалі на іншыя ўчасткі фронту. Нападзенне Чырвонай арміі было нечаканым і шакуючым.

У выніку нямецкага бамбардавання частка турмы была разбураная, і вязням удалося збегчы. Часам пра гэта пішуць, як пра бунт, арганізаваны ў турме 18 верасня падпольным партыйным камітэтам на чале з Піліпам Пестраком. Калі частка вязняў выйшла на волю, камуністычнае падполле выступіла супраць польскай улады; 19 верасня сутыкненні адбываліся на плошчы Стэфана Баторыя — цяперашняй Савецкай.

Абарону горада арганізоўвалі віцэ-прэзідэнт Раман Савіцкі і маёр Бенедыкт Серафін, прэзідэнт горада і старшыня гродзенскага павету раней эвакуяваліся. Разам з вайскоўцамі і паліцыянтамі зброю ўзялі добраахвотнікі, харцэры і гімназісты. Капалі равы, рыхтавалі супрацьтанкавыя перашкоды і бутэлькі з гаручай сумессю. Агулам у абароне горада ўдзельніча, па розных ацэнках, каля 2-2,5 тыс. чалавек.

20 верасня ў 8 гадзін раніцы з захаду Гродна пачалі наступаць танкі з разведбатальёна 27 танкавай брыгады (12 танкаў і 1 самаходка) Чырвонай арміі на чале з маёрам Багданавым. Гродзенскія абаронцы не чакалі іх з гэтага напрамку і спачатку думалі, што надыходзяць немцы. Палякі да гэтага часу тлумачаць хуткае прасоўванне савецкіх танкаў тым, што ў  іх быццам бы знаходзіліся гродзенскія яўрэі-камуністы і паказвалі дарогу. Відавочцы ўспамінаюць, што з першага танку, які прыехаў да моста праз Нёман, выйшаў яўрэй, які ўдзельнічаў у бойцы перад яўрэйскім пагромам 1935 года. Даказаць або абвергнуць гэта немагчыма, але вобраз “жыдакамуны” дагэтуль уплывае на польскі наратыў пра верасень 1939 г.

Без падтрымкі пяхоты на вузкіх вуліцах савецкія танкі спачатку траплялі пад удары абаронцаў. Затым падышлі савецкія падмацаванні і артылерыя. Баі працягваліся 20–22 верасня, нешматлікія польскія аддзелы адыходзілі ў тым ліку да літоўскай мяжы.

Частка жыхароў падтрымлівала прыход савецкай улады. Мясцовыя прасавецкія групы дапамагалі наступоўцам, у тым ліку карэктавалі артылерыйскі агонь. Падставы прыпісваць такую пазіцыю ўсяму гораду ці асобнай нацыянальнай супольнасці няма. 18–20 верасня адбыўся антыяўрэйскі пагром, які забраў жыцці каля 25 чалавек. Сярод удзельнікаў згадваюцца польскія салдаты, паліцыянты, пажарныя і цывільныя. Але гэтыя лічбы вынікаюць з матэрыялаў савецкай пракуратуры, а гэта трэба ўлічваць пры ацэнцы абвінавачванняў.

Пасля захопу Гродна пачаліся арышты і расстрэлы вайскоўцаў і цывільных. У расправах удзельнічалі НКУС, чырвонаармейцы і мясцовыя камуністы. Людзей расстрэльвалі пад сценамі францішканскага кляштара, на Чыгуначнай вуліцы за казармамі, у Панямуні, Румлёве, Пышках, лясках «Сакрэт» і «Сабачая горка». Колькасць расстраляных ацэньваецца прыкладна ў 300 чалавек.

22 верасня ў Гродне стварылі савецкае Часовае ўпраўленне. Пачаўся перыяд, які сталыя гродзенцы называлі "за першымі Саветамі".

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • ❤ 4
  • 💔 2
  • 😢 1
Post #2252 377
👮‍♂️ Крымінальныя гісторыі старога Гродна

⚖️ Расійская адміністрацыя XIX стагоддзя пакінула пасля сябе шмат дакументаў пра крымінальнае жыццё горада. А вось бок злачынцаў не прадстаўлены — крымінальнікі часта не ўмелі пісаць і пасля сябе ніякіх “мемуараў” не пакідалі. Таму іх жыццё мы можам рэканструяваць толькі паводле паліцэйскіх ці судовых дакументаў.

▫️ Дзе было найбольш злачынцаў

Небяспечнымі ў 80-я гады XIX ст. лічыліся сучасныя цэнтральныя вуліцы горада — Ажэшкі і Савецкая, а таксама Падольная (гродзенскі Падол быў вельмім бандыцкім раёнам ва ўсе часы). Таксама небяспечнымі былі чыгуначны вакзал, занёмаскі фарштат і Сянны рынак. Там вельмі актыўна працавалі кішэннікі — яны і псавалі гэтым раёнам статыстыку.

▫️ Як рабавалі дамы і святыні

У Гродне XIX ст. рабавалі храмы — былі абкрадзеныя Барыса-Глебскі і іезуіцкі кляштары. Злачынцы выносілі свечы, абразы, абклады ікон і кубкі з каштоўных металаў. За рабаванне храмаў судзілі як за святатацтва, а не як за звычайнае рабаўніцтва.

Неяк злодзеі, што абрабавалі сінагогу, сцягнулі 20 рэлігійных світкаў — кожны важыў каля 16 кг! Таму злачынцы не змаглі занесці сваю здабычу далёка — і проста закапалі побач.

Абкрадалі і дамы высокіх чыноўнікаў. У 1821 годзе салдат Байкоў залез у дом губернатара, дзе скраў посуд, фіранкі і іншыя рэчы. Яго спрабавалі злавіць, але злачынца адбіваўся дубінай. У рэшце рэшт яго затрымалі каравульныя.

💰 Самым буйным рабаўніцтвам таго часу лічыцца абкраданне казначэйства з дапамогай... падкопу! Грамадзянін Вільні па прозвішчы Вінаградаў скраў каля 18 тыс. рублёў — шалёныя грошы на той час.

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • 🔥 6
  • 🫡 3
  • ❤ 2
  • 🍾 1
Post #2251 317
📚 Кнігі пад заклад і бібліятэкар, якога саслалі: як пачыналася гродзенская публічная бібліятэка

15 верасня 1830 года лічыцца датай рашэння аб стварэнні ў Гродне публічнай бібліятэкі. Яе гісторыю працягвае сённяшняя Абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага.

У 1830 годзе губернатар Міхаіл Бабяцінскі стварыў камісію для арганізацыі бібліятэкі і двойчы звяртаўся ў Міністэрства ўнутраных спраў. Аднак рашэнне яшчэ не азначала адкрыцця: рэальна бібліятэка пачала дзейнічаць толькі недзе праз два гады, а дазвол міністра народнай асветы з’явіўся толькі 6 жніўня 1834 года (Бабяцінскі тады ўжо і губернатарам не быў).

У дакуменце міністэрства прапісалі, як мусіла працаваць адна з першых публічных бібліятэк Беларусі. Для пачатку прапаноўвалі вылучыць адзін-два пакоі, а абавязкі бібліятэкара даручыць чыноўніку, які добраахвотна пагодзіцца іх выконваць. Грошы з ахвяраванняў раілі найперш выдаткоўваць на кнігі.

Наведвальнікаў належала пускаць без папярэдняй выдачы білетаў, але з агаворкай: маглі не дапусціць людзей, чый выгляд ці адзенне лічылі непрыстойнымі. Кнігі дадому дазвалялі выдаваць пад заклад і за плату, якая ішла на патрэбы бібліятэкі.

Першым бібліятэкарам (яшчэ да таго, як міністэрства фармальна дазволіла адкрыццё) быў ксёндз-дамініканін Кандыд Зялёнка (свецкае імя — Міхаіл), які быў настаўнікам і прэфектам гродзенскай гімназіі. У 1833 годзе яго саслалі ў Арэнбург. Паводле Вячаслава Шведа, фактычна — за абарону сваіх вучняў, якія знаходзіліся пад следствам за ўдзел у ранейшым паўстанні). У ссылцы Зялёнка увайшоў у давер да мясцовага генерал-губернатара, пазней кіраваў музеем і нават пазнаёміўся з украінскім паэтам Тарасам Шаўчэнкам.


Таксама каля вытокаў бібліятэкі стаяў літаратар і бібліяфіл Ігнат Кулакоўскі, прадзед Зоські Верас. Ён быў апекуном бібліятэкі ў 1830-37 гадах.

Бібліятэку падтрымлівалі праз збор сродкаў: з 1859 года гродзенскім дзяржаўным службоўцам прапаноўвалі адлічваць на кнігі і перыёдыку 1% месячнага заробку. У 1895 годзе Адам Багдановіч, бацькам Максіма Багдановіча, выдаў зводны каталог яе фондаў.

На базе гарадской публічнай бібліятэкі стварылі абласную. Пасля ваенных стратаў яна аднавіла абслугоўванне чытачоў 26 ліпеня 1944 года. Імя Яўхіма Карскага атрымала 15 лютага 1957 года.

Пасля шматлікіх пераездаў (бібліятэка за амаль 200 гадоў была і на Маставой, і на Савецкай, і ў доме Мураўёвых, і ў Новым замку) бібліятэка сёння працуе ў былым Польскім банку на вуліцы Карбышава (на фота).

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • 👍 8
  • 👏 1
Post #2250 347
Крыжы на настарэйшым у Гродне каталіцкім касцёле. Фота каля 1916 года з калекцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве

Бернардынцы з’явіліся ў Гродне каля 1494 года, але тады не здолелі тут замацавацца. Верагодна — з-за канфлікту з Радзівіламі У 1595 манахі вярнуліся: княгіня Друцкая-Сакалінская ахвяравала ім пляц на тэрыторыі былых каралеўскіх стайняў. На тым месцы касцёл бернардынцаў стаіць дагэтуль.

13 мая 1618 года касцёл Адшукання Святога Крыжа асвяціў віленскі біскуп Яўстафій Валовіч.


Войны, пажары і перабудовы змянялі святыню. У яе архітэктуры спалучаюцца готыка, рэнесанс і барока. Унутры насупраць выяў дванаццаці апосталаў змешчаны выявы дванаццаці дзеячаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай — сярод іх Жыгімонт ІІІ, прадстаўнікі Сапегаў, Валовічаў і Масальскіх.

Кляштар быў таксама месцам навучання і палітычнага жыцця: тут працавалі філасофскія курсы, збіраліся павятовыя сеймікі, а ў 1789 годзе адбылася ўрачыстая сесія Галоўнага Трыбуналу ВКЛ.

У 1853 годзе кляштар закрылі, але касцёл застаўся парафіяльным. У 1894-м тут вянчаліся Эліза Ажэшка і Станіслаў Нагорскі.

У савецкі час кляштарныя памяшканні займала абласная санітарна-эпідэміялагічная станцыя. У 1990 годзе будынкі вярнулі Каталіцкаму касцёлу, і ў іх размясцілася духоўная семінарыя.

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • ❤ 10
  • 👏 3
Post #2249 421
📜 Прэмію Ажэшкі ў Гродне стваралі амаль восем гадоў. Уручылі яе толькі адзін раз

У міжваенным Гродне памяць пра Элізу Ажэшку падтрымлівалі на гарадскім узроўні: яе імем называлі вуліцу, тэатр і грамадскія арганізацыі, у 1926 годзе на доме пісьменніцы адкрылі памятную шыльду, а праз тры гады — помнік. Наступным крокам мела стаць гарадская літаратурная прэмія яе імя.

Упершыню такую прапанову Гарадская рада прыняла 13 снежня 1928 года. Але праект адклалі амаль на паўтара года. Да яго вярнуліся ў 1930-м — у тым ліку пасля таго, як у Вільні ўжо ўручылі ўласную гарадскую літаратурную прэмію. А ў плане культуры Гродна вельмі жадала канкураваць з больш паспяховай Вільняй!

Бюракратычны хаос і фінансавы крызіс

Першапачаткова ў Гродне хацелі раз на тры гады даваць узнагароду 5000 злотых аўтарам, чыя творчасць была звязаная з паўночна-ўсходнімі землямі тагачаснай Польшчы — то бок Гродзеншчынай і Віленшчынай. Аднак пачатак эканамічнага крызісу ўдарыў па гарадскіх фінансах. Рада паспела ператварыць прэмію ў аднаразовую «навуковую», зменшыць яе да 3000 злотых, а потым зноў вярнуць ідэю пастаяннай літаратурнай узнагароды. Першае ўручэнне планавалі ўжо на 1932 год — але яно так і не адбылося.

Чарговы раз да справы вярнуліся толькі ў 1935-м: гарадскія ўлады зноў згадалі пра свае абавязацельствы напярэдадні 25-х угодкаў смерці пісьменніцы. Тады зацвердзілі статут, стварылі камітэт і прызначылі ўручэнне на май 1936 года. Але нават тады арганізатары не ўклаліся ў тэрміны і мусілі тэрмінова змяняць правілы! Акрамя таго, выбухнулі спрэчкі вакол складу журы: Гарадская рада адмовілася ўключыць у камітэт прадстаўніка яўрэйскай суполкі Гродна — друкара Лазара Мейлаховіча, які раней выдаваў кнігу ў гонар Ажэшкі.

Адзіны лаўрэат, 50 хвілін трыумфу і сумны фінал

Урэшце 9 мая 1936 года выбралі першага лаўрэата — 75-гадовага прафесара і былога рэктара Віленскага ўніверсітэта Марыяна Здзяхоўскага, філосафа і літаратуразнаўцу, які асабіста ведаў Ажэшку і перапісваўся з ёй. Урачыстае ўручэнне прэміі адбылося з вялікім спазненнем — 18 чэрвеня 1936 года, калі прафесар праездам спыніўся ў Гродне. Сама цырымонія ў Гарадской радзе доўжылася ўсяго 50 хвілін. Замест святочнага пафасу лаўрэат прамовіў песімістычную прамову, у якой папярэджваў пра небяспеку нацызму, бальшавізму і хвалі антысемітызму.

Гэтае ўручэнне аказалася адзіным. Больш літаратурная прэмія імя Ажэшкі ніколі не прызначалася, а ў 1938 годзе памёр і яе першы лаўрэат прафесар Здзяхоўскі.

Ілюстрацыя: малюнак з часопіса "Światowid" 42/1938 з нагоды смерці прафесара Здзяхоўскага.

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • 👍 6
  • 😱 3
  • 👏 1
Post #2248 465
📜 Юбілей Гродна могуць адсвяткаваць раней? Гісторык прапануе скарэктаваць дату

Гродзенскі гісторык Аляксандр Горны ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала ТРК «Гродно» заклікаў задумацца аб змене афіцыйнай даты першай летапіснай згадкі горада.

Традыцыйна ёю лічыцца 1128 год. Менавіта ад яго адлічваюць умоўны ўзрост Гродна і гарадскія юбілеі. Аднак прафесійныя гісторыкі лічаць больш дакладным 1127 год.

Прычына розніцы — у сістэме летазлічэння. У Іпацеўскім летапісе, на які традыцыйна спасылаюцца, няма ні 1127, ні 1128 года: падзея пазначана 6636 годам ад стварэння свету. Пры пераліку гэтай даты на сучаснае летазлічэнне, паводле прынятай гісторыкамі методыкі, атрымліваецца 1127 год.

«Гэтая дата прапісана ў Энцыклапедыі гісторыі Беларусі як 1127 год, у іншых навуковых выданнях», — адзначыў Горны ў тэлеэфіры.


На яго думку, Гродна варта разгледзець магчымасць афіцыйна скарэктаваць дату першай згадкі. Гісторык прывёў прыклад іншых беларускіх гарадоў, якія ўжо пераглядалі свае традыцыйныя даты, у тым ліку Ліды.

Пры гэтым гаворка ідзе менавіта пра першую вядомую летапісную згадку, а не пра дату заснавання горада. Як падкрэсліў Горны, першая згадка зусім не азначае, што Гродна ўзнік менавіта ў гэты год.

Нас, стваральнікаў канала Hrodna 11:27, гэты выступ Аляксандра Сяргеевіча вельмі ўзрадаваў. Бо мы не першы год паслядоўна выступаем за гэтую змену. А цяпер і ў афіцыйных каналах пачалі паўтараць за намі - відаць таму, што мы добра робім сваю справу! Дарэчы, у нас на гэтую тэму было відэа на YouTube - паглядзіце, калі яшчэ не бачылі.

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • ❤ 12
  • 🔥 1
  • 👏 1
Post #2247 431
⚰️ 75 гадоў таму ў Гродне вырашылі ліквідаваць старыя лютэранскія могілкі

7 верасня 1951 года выканкам Гродзенскага гарсавета прыняў рашэнне закрыць лютэранскія могілкі ў цэнтры горада. Зелянгасу і гарадской канторы па добраўпарадкаванні загадалі арганізаваць на іх месцы сквер.

Лютэранскія могілкі фактычна складаліся з дзвюх частак па абодва бакі сучаснай вуліцы 1 Мая. Старыя могілкі каля кірхі існавалі ўжо ў пачатку XIX стагоддзя — яны пазначаны на плане Гродна 1824 года. Іх закрылі каля 1878 года, хоць асобныя пахаванні адбываліся яшчэ ў 1916-м. Праз дарогу знаходзіліся «новыя лютэранскія могілкі», закладзеныя 19 лістапада 1883 года. Яны дзейнічалі да Другой сусветнай вайны.

Адметнасцю некропаля былі надмагіллі з элементамі ампіру і класіцызму. Напрыклад, магілу Вільгельміны Даратэі Мелін, якая памерла ў 1806 годзе, адзначала высокая калона на пастаменце. Тут таксама былі пахаваныя архітэктар Міхаэліс Восіп, генерал Хрысціян дэ Рот (вайсковы камендант Старога замка) і яго жонка Караліна фон Сшультэ, палкоўнік Ё. В. фон Штайн, маёр М. Віганд, сёстры Луіза і Джэні Хаймдрайк і іншыя.

Пасля вайны закінутыя могілкі сталі часткай паўсядзённага жыцця ваколіцы. Паводле ўспамінаў Наталлі Дораш, якая жыла побач, тут гулялі на Першамай, сустракаліся закаханыя і збіраліся мясцовыя падлеткі.

“Могілкі пачыналіся, — узгадвала Наталля, — ад каліткі нашага двара і заканчваліся каля кірхі. Ад тратуара ды маставой могілкі аддзяляў цагляны мур, месцамі разбураны і пабіты асколкамі ад снарадаў у апошнюю вайну. Зарослыя асілкамі ліпамі і клёнамі старыя нямецкія могілкі былі месцам першамайскіх гулянняў падчас свята, якое ладзілі жыхары суседніх дамоў. Могілкі былі месцам сустрэчы закаханых, а таксама пляцоўкай для мясцовых падлеткаў, якіх узначальваў хуліган Воўка Клоўн. Ніхто не баяўся памерлых”.


Канчаткова могілкі знішчылі ў пачатку 1960-х. Падчас земляных работ раскрывалі старыя пахаванні, а на вызваленай тэрыторыі пабудавалі дзіцячы садок.

“Аднойчы прыехалі бульдозеры ды грузавікі, каб падрыхтаваць пляцоўку пад дзіцячы садок. Хлопчыкі калупаліся ў адчыненых магілах, каб адшукаць шаблю ці залатыя ўпрыгажэнні, уперамешку з зямлёю пад нагамі валяліся ласкуты ад нямецкіх мундзіраў ды эпалеты, чалавечыя косткі”, — успамінала Дораш.

🎞 Дарэчы, на нашым YouTube-канале Hrodna History мы неяк рабілі відэа пра гэтыя могілкі. Глядзіце яго тут: https://www.youtube.com/watch?v=YuyqZIQ9hIg

🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

👀 Зазірніце ў Гродна!

📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя відэа-гісторыі: Глядзіце дакументальныя відэаматэрыялы на YouTube
  • ❤ 4
  • 🤯 4
  • 🤬 1
Post #2246 488
🚂 Чаму адзін з першых чыгуначных вакзалаў у Беларусі пабудавалі ў маленькім Парэччы? І чаму станцыя там была большай і тэхнічна больш прасунутай, чым у губернскім Гродне?

У чарговым відэа на нашым YouTube-канале расказваем пра гісторыю чыгункі ў Парэччы: ад адкрыцця лініі да амаль поўнай забытасці і дэмантажу рэек.

👉 Глядзець тут: https://youtu.be/YvmZjbcr4l0

А вы каталіся на цягніку ў Парэчча? А можа быць і да Друскенік паспелі такім чынам дабрацца? Пішыце вашыя ўспаміны ў каментарах на YouTube. І прапануйце новыя тэмы для чарговых відэа!

🔥 Калі вы лічыце, што такога кантэнту павінна быць больш, далучайцеся да нашых спонсараў! Падтрымайце нашую працу праз 🫶 ДАНАТ 🫶 або 👑 СПОНСАРСТВА 👑

Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!
  • 👍 5
  • 👏 1
Post #2245 482
✝️ 3 верасня 1909 года пачаў дзейнічаць нелегальны Гродзенскі гурток беларускай моладзi “Хатка”. Яго кіраўніком стаў ксёндз Францішак Грынкевіч. Пры гуртку была бібліятэка, якой кіравала Людвіка Сівіцкая - Зоська Верас. Пpы ім існаваў таксама першы ў Заходняй Беларусі белаpускі тэатр.

Да гуртка належалі і школьнікі, і старэйшыя юнакі і дзяўчаты. Першыя два гады сустракаліся патаемна, каб пра гурток не даведаліся расійскія ўлады. Накірунак быў каталіцкім і беларуска-народніцкім, а мэтай было свядомых беларусаў і свядомых хрысціянін.

Сябры «Хаткі» праводзілі сходы, дыскусіі, вывучалі гісторыю і геаграфію Беларусі, беларускую мову, ставілі спектаклі, якія паказвалі не толькі ў Гродне, а і ў бліжэйшых вёсках.

Францішак Грынкевіч усю дзейнасць «Хаткі» трымаў на кантролі і дапамагаў усім, чым мог. Ён рыхтаваў пасяджэнні, кансультаваў. На жаль, амаль усе дакументы і здымкі гродзенскага гуртка беларускай моладзі загінулі падчас Першай сусветнай вайны.

Ксёндз Грынкевіч памёр 26 ліпеня 1933 года, пахаваны на старых каталіцкіх могілках на вуліцы Антонава.

Праз шмат гадоў, у 1985 годзе, у лісце да прафесара Аляксея Пяткевіча Зоська Верас пісала: «Толькі пасля смерці кс. Францішка людзі даведаліся, сколькі ён зрабіў добрага. Плаціў за навуку бедных вучняў, купляў ім адзежу, нават утрымліваў (карміў) сваім коштам. І ўсё гэта было сакрэтна…»


На фота - даўнія бернардынскія муры, дзе сустракаліся сябры гуртка беларускай моладзі "Хатка".

🔥 Калі вы лічыце, што кантэнту пра праўдзівую гісторыю Гродна павінна быць больш, далучайцеся да нашых спонсараў! Падтрымайце нашую працу праз 🫶 ДАНАТ 🫶 або 👑 СПОНСАРСТВА 👑

Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!
  • ❤ 12
  • 👏 1
Post #2244 486
🛩 Прыкладна ў гэтым месцы 1 верасня 1939 года на Гродна ўпала першая нямецкая бомба

Гродзенцы перажылі першы налёт нямецкай авіяцыі каля 6.30 раніцы. Тры аэрапланы скінулі на горад каля 40 бомб. Бамбілі чыгунку, вайсковыя склады, разбурылі шэраг гарадскіх будынкаў. Забітых і параненых было каля 40 чалавек.

Гродзенец А. Рымарчук успамінаў:

“Мы выйшлі з дому і бачым, як самалёты пікіруюць на сённяшнюю вуліцу Дзяржынскага. А пан Банкевіч кажа: “Гэта нічога, гэта наша, (польскае) лётніцтва манеўры робіць… І тут самалёты скінулі бомбы. Адна ўпала каля будынка цяперашняга факультэта мастацтваў, там яшчэ на куце каланіяльная крама Касмандэля была… другая – у драўляны дом насупраць, ну той і згарэў”


Немцы наносілі ўдар польскай арміі і тым самым падрыхтоўвалі лепшыя ўмовы для “вызваленчага паходу” Чырвонай арміі на Беларусі, які мусіў пачацца ўжо вельмі хутка.

🔥 Калі вы лічыце, што кантэнту пра праўдзівую гісторыю Гродна павінна быць больш, далучайцеся да нашых спонсараў! Падтрымайце нашую працу праз 🫶 ДАНАТ 🫶 або 👑 СПОНСАРСТВА 👑

Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!
  • 😢 9
  • 🤬 1
Post #2243 507
👑 Як у цэнтры Гродна ледзь не з'явілася вуліца Вітаўта

18 жніўня 1993 г. Гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне “Аб вяртанні гістарычных назваў вуліцам горада і перанайменаванні вуліц”. У рашэнні між іншым гаварылася:

“Згодна з гарадской праграмай “Спадчына” і па прапанове гарадской тапанімічнай камісіі выканкам гарадскога Савета народных дэпутатаў вырашыў рэкамендаваць сесіі гарадскога Савета народных дэпутатаў разглядзець пытанне аб вяртанні гістарычных назваў: вул. Сацыялістычная — вул. Вітаўта”.


5 кастрычніка 1994 г. гарсавет прыняў рашэнне “Аб перайменаваннi вулiц горада”, у адпаведнасці з якім некаторым вуліцам вярнулі гістарычныя назвы.

Вул. Сацыялістычная ў гэты спіс не трапіла, аднак на адным з будынкаў нейкі час вісела шыльда “Вуліца Вітаўта Вялікага”. Таксама назва “вуліца Вітаўта” трапіла ў даведнік Белпошты як варыянт назвы вуліцы Сацыялістычнай: можна было адправіць ліст на вуліцу Вітаўта ў Гродне і ён прыходзіў на Сацыялістычную!

Можа быць, некалі прыйдзе той час, калі да справы перайменавання вуліц вярнуцца і ў Вітаўта будзе другі шанец трапіць на мапу горада.

Дарэчы, менавіта дзякуючы працы тапанімічнай камісіі ў 90-х мы сёння мае у Гродне вуліцы Гараднічанскую, Вялікую Траецкую, Стэфана Баторыя і іншыя. А маглі б і дагэтуль хадзіць і ездзіць па Энгельса, Кашавога і Крупскай.

🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

👀 Зазірніце ў Гродна!

📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя відэа-гісторыі: Глядзіце дакументальныя відэаматэрыялы на YouTube
  • ❤ 17
  • 💔 1
Post #2242 453
🛳 Сёння прагулачны цеплаход «Вольга Соламава» застаецца амаль адзіным напамінам пра тое, што Нёман калісьці быў судоходнай ракой. Ды і той курсіруе ўжо толькі ў межах Аўгустоўскага канала.

Аднак цягам стагоддзяў менавіта рака служыла галоўнай магістраллю, якая злучала Гродна з усёй Еўропай. У новым відэа на YouTube-канале Hrodna History мы расказваем пра гісторыю нёманскага флоту: ад старажытных гандлёвых ладдзей і ўнікальных драўляных віцін да першых параходаў і хуткасных савецкіх суднаў.

Вы даведаецеся, як працавалі мясцовыя плытагоны і віціннікі, якія грузы везлі ў Каралявец і што дастаўлялі назад у Гродна з еўрапейскіх гарадоў. Мы распавядзем пра першы параход «Вільня», які з'явіўся на Нёмане ў 1856 годзе, а таксама пра папулярныя пасажырскія рэйсы 1930-х гадоў на суднах «Śmigły», «Jagiełło» і «Jadwiga», якія вазілі гродзенцаў на адпачынак у Румлёва і да Крэйдавых гор.

👉 Глядзець тут: https://youtu.be/vetEwVczsl8

🔥 Калі вы лічыце, што такога кантэнту павінна быць больш, далучайцеся да нашых спонсараў! Падтрымайце нашую працу праз 🫶 ДАНАТ 🫶 або 👑 СПОНСАРСТВА 👑

Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!
  • ❤ 9
  • 👏 1
Post #2241 519
💰 Ці можа ў лясах каля Гродна дагэтуль ляжаць вядро з золатам расійскай арміі?

У лютым 1915 года ХХ корпус расійскай арміі апынуўся ў акружэнні ў Аўгустоўскіх лясах. Яго часткі спрабавалі прарвацца да фартоў Гродзенскай крэпасці, але нямецкія войскі перакрылі шлях. Маючы кулямёты і дастаткова амуніцыі, яны занялі вышыні і мелі магчымасць спыняць усе прарывы расійскіх жаўнераў.

Пасля чарговай няўдалай спробы прарыву камандзір корпуса генерал Павел Булгакаў прыняў рашэнне аб капітуляцыі. Але перад гэтым ён вырашыў зрабіць яшчэ адну справу.

🪾 Паводле запісанага гісторыкамі больш за 20 гадоў таму аповеду мясцовага жыхара, чый бацька ў 1915 годзе быў правадніком пры штабе корпуса, перад здачай усю корпусную казну ссыпалі ў звычайнае вядро. Яго накрылі другім вядром і закапалі на ўзгорку каля трох прыкметных соснаў.

Чаму пасля вайны ніхто не вярнуўся па грошы? Частка вайскоўцаў не вярнулася з палону, а мясціны каля Гродна перарэзалі новыя межы: пасля Першай сусветнай польска-літоўская мяжа пакінула узгорак з трыма соснамі на літоўскім баку. Бацька апавядальніка таксама больш не трапіў у тое месца.

Так і ўзнікла легенда, што недзе ў памежных лясах каля былой Гродзенскай крэпасці ўсё яшчэ можа ляжаць праржавелае вядро з залатымі і срэбранымі манетамі.

Ці існаваў гэты скарб насамрэч і дзе дакладна яго схавалі - невядома. Адзінае сведчанне пра яго - даўні ўспамін жыхара глухой вёскі на беларуска-польскім памежжы.

🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

👀 Зазірніце ў Гродна!

📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя відэа-гісторыі: Глядзіце дакументальныя відэаматэрыялы на YouTube
  • 👍 8
  • 👻 3
  • 😱 1
  • 🍾 1
Older posts →

About this channel

How can I read @hrodna1127 without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for 🏰 Hrodna History: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does 🏰 Hrodna History have?
🏰 Hrodna History (@hrodna1127) has 1.04K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does 🏰 Hrodna History know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →