TGViewer
🏰 Hrodna History 🏰 Hrodna History @hrodna1127 · 1.04K subscribers
Post #2248 465
📜 Юбілей Гродна могуць адсвяткаваць раней? Гісторык прапануе скарэктаваць дату

Гродзенскі гісторык Аляксандр Горны ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала ТРК «Гродно» заклікаў задумацца аб змене афіцыйнай даты першай летапіснай згадкі горада.

Традыцыйна ёю лічыцца 1128 год. Менавіта ад яго адлічваюць умоўны ўзрост Гродна і гарадскія юбілеі. Аднак прафесійныя гісторыкі лічаць больш дакладным 1127 год.

Прычына розніцы — у сістэме летазлічэння. У Іпацеўскім летапісе, на які традыцыйна спасылаюцца, няма ні 1127, ні 1128 года: падзея пазначана 6636 годам ад стварэння свету. Пры пераліку гэтай даты на сучаснае летазлічэнне, паводле прынятай гісторыкамі методыкі, атрымліваецца 1127 год.

«Гэтая дата прапісана ў Энцыклапедыі гісторыі Беларусі як 1127 год, у іншых навуковых выданнях», — адзначыў Горны ў тэлеэфіры.


На яго думку, Гродна варта разгледзець магчымасць афіцыйна скарэктаваць дату першай згадкі. Гісторык прывёў прыклад іншых беларускіх гарадоў, якія ўжо пераглядалі свае традыцыйныя даты, у тым ліку Ліды.

Пры гэтым гаворка ідзе менавіта пра першую вядомую летапісную згадку, а не пра дату заснавання горада. Як падкрэсліў Горны, першая згадка зусім не азначае, што Гродна ўзнік менавіта ў гэты год.

Нас, стваральнікаў канала Hrodna 11:27, гэты выступ Аляксандра Сяргеевіча вельмі ўзрадаваў. Бо мы не першы год паслядоўна выступаем за гэтую змену. А цяпер і ў афіцыйных каналах пачалі паўтараць за намі - відаць таму, што мы добра робім сваю справу! Дарэчы, у нас на гэтую тэму было відэа на YouTube - паглядзіце, калі яшчэ не бачылі.

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • ❤ 12
  • 🔥 1
  • 👏 1
More from @hrodna1127
  1. Oct 1, 2026✍️ Як выглядае грамата, якую Баторый выдаў у Гродне за тры з паловай месяцы да смерці Перг…
  2. Sep 30, 2026👑 Як у Гродне ўяўлялі Баторыя 90 гадоў таму? На фота - акцёр Зыгмунт Такарскі ў ролі Стэф…
  3. Sep 29, 2026⛪️ 290 гадоў таму ў Гродне пачалі ствараць галоўны алтар езуіцкага касцёла 29 верасня 1736…
  4. Sep 27, 2026Праваліўся пад лёд, змяніў каляндар і пакінуў грошы Гродну. Цікавыя факты пра Стэфана Бато…
  5. Sep 24, 2026Маўчалі супраць — залічылі за. Што адбылося ў Гродне ў ноч на 24 верасня 1793 года Новы за…
  6. Sep 23, 2026🌳 Тралейбус да Каложы, «Космас» і чортава кола. Якім планаваўся Каложскі парк? Каложскі п…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →