TGViewer
🏰 Hrodna History 🏰 Hrodna History @hrodna1127 · 1.04K subscribers
Post #2261 403
✍️ Як выглядае грамата, якую Баторый выдаў у Гродне за тры з паловай месяцы да смерці

Пергамент са слядамі згібаў, вялікія літары STEPHANUS, шчыльныя радкі лацінскага тэксту. Унізе — подпіс Stephanus Rex: «Стэфан, кароль». Грамата выдадзеная ў Гродне 28 жніўня 1586 года. Дванаццатага снежня таго ж года Баторый памрэ ў нашым горадзе.

На рознакаляровым шнуры вісіць пячатка: чырвоны адбітак у большай васковай аснове. У цэнтры бачная «Пагоня» — узброены вершнік на кані, вакол — кругавы надпіс.

З якой справай звярнуліся да караля? Грыгорый Масальскі, гродзенскі земскі суддзя, прадставіў стары пергаментны прывілей князя Аляксандра Ягелончыка. У ім паведамлялася, што ў 1502 годзе Аляксандр надаў Яну Сапегу частку пушчы ў Камянецкім і Бельскім паветах — за службу і ў кампенсацыю маёмасці, страчанай праз вайну з Масквой. Разам з зямлёй перадаваліся вадаёмы, бортныя ўгоддзі і права палявання, у тым ліку на зуброў.

Масальскі прасіў захаваць тэкст на выпадак страты арыгінала. Баторый загадаў упісаць прывілей у акты канцылярыі ВКЛ і выдаць засведчаную выпіску. Так на адным пергаменце сустрэліся дакументы двух уладароў, падзеленыя васьмюдзесяццю чатырма гадамі.

Навошта гэта рабілася? У тыя часы заканадаўства не было так моцна скадыфікавана як сёння. Асобныя прывілеі губляліся, іншыя фалсіфікаваліся. Звычайнай справай было тое, што наступныя ўладары пацвярджалі ранейшыя рашэнні сваіх папярэднікаў. Так было надзейней.

Ці маглі грамату аформіць у Старым замку? Такі варыянт магчымы: замак быў каралеўскай рэзідэнцыяй, а ў апісанні яго планіроўкі канцылярыя размяшчаецца на першым паверсе.

Цяпер арыгінал захоўваецца ў Бібліятэцы князёў Чартарыйскіх у Кракаве.

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • ❤ 9
  • 👍 1
  • 👏 1
More from @hrodna1127
  1. Oct 16, 202616 кастрычніка (4-га па так званым "старым стылі") 1896 года ў Гродне памерла Марыя Багдан…
  2. Oct 11, 2026👑 Брат Вітаўта, якога называлі «каралём ліцвінаў»: як Бутаўт апынуўся пры двары імператар…
  3. Oct 9, 2026Гродна 1979 год, ваколіцы аўтавакзала А вы памятаеце тыя пуцепровады над чыгункай, па якіх…
  4. Oct 8, 2026🌃 Рынак, які прачынаўся а трэцяй ночы. Гродна, самы пачатак 90-х Каля трэцяй гадзіны ночы…
  5. Oct 7, 2026🌱 Адныя з самых маляўнічых выяваў нашага Гродна зрабіў прыкладна 100 гадоў таму Ян Булгак…
  6. Sep 30, 2026👑 Як у Гродне ўяўлялі Баторыя 90 гадоў таму? На фота - акцёр Зыгмунт Такарскі ў ролі Стэф…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →