TGViewer
🏰 Hrodna History 🏰 Hrodna History @hrodna1127 · 1.04K subscribers
Post #2274 119
16 кастрычніка (4-га па так званым "старым стылі") 1896 года ў Гродне памерла Марыя Багдановіч, маці будучага класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Марыя пабралася шлюбам з Адамам Багдановічам, бацькам паэта, калі ёй было 19 гадоў.

Адам Багдановіч так узгадваў сваю жонку:

«Незвычайная жвавасць успрымання, пачуцця і рухаў была асноўнай, выбітнай рысай яе натуры. Рухомая, заўсёды вясёлая, з іскрыстымі вачыма, з касой жахлівай велічыні, яна ў дадатак валодала грацыяй кацяняці... Яе карткі (маюцца на ўвазе фотаздымкі) не даюць ніякага паняцця не толькі пра яе духоўнае аблічча, але нават і пра знешняе. Гэта — маска, пазбаўленая жыцця, а яна была ўся зіхоткая, пяючая жыццё, уся рух, радасць, захапленне».


Праз месяц пасля нараджэння дачкі ў Марыі Багдановіч былі выяўлены сухоты. Лячэнне не дапамагло, і 16 кастрычніка 1896 года яна памерла.

Пахавалі Марыю Багдановіч на Гродзенскіх праваслаўных могілках на вуліцы Антонава. Першапачаткова там стаяў дубовы крыж. Пазней на магіле ўсталявалі сучасны помнік — палову гранітнага валуна, з выбітым на ім крыжом Еўфрасінні Полацкай.

Паводле ўспамінаў Адама Багдановіча, Максім знешнімі рысамі (хадой, манерай сябе трымаць, жэстамі) быў больш падобны да бацькі. Аднак па складзе характару — мяккага, жаноцкага, па весялосці нораву, жвавасці, сіле ўяўлення і пластычнасці творчасці — паэт найбольш нагадваў сваю маці.

На фота: злева — помнік з гранітнага валуна на старых праваслаўных могілках, справа — Максім Багдановіч з маці Марыяй

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • 😢 4
  • ❤ 2
More from @hrodna1127
  1. Oct 11, 2026👑 Брат Вітаўта, якога называлі «каралём ліцвінаў»: як Бутаўт апынуўся пры двары імператар…
  2. Oct 9, 2026Гродна 1979 год, ваколіцы аўтавакзала А вы памятаеце тыя пуцепровады над чыгункай, па якіх…
  3. Oct 8, 2026🌃 Рынак, які прачынаўся а трэцяй ночы. Гродна, самы пачатак 90-х Каля трэцяй гадзіны ночы…
  4. Oct 7, 2026🌱 Адныя з самых маляўнічых выяваў нашага Гродна зрабіў прыкладна 100 гадоў таму Ян Булгак…
  5. Oct 1, 2026✍️ Як выглядае грамата, якую Баторый выдаў у Гродне за тры з паловай месяцы да смерці Перг…
  6. Sep 30, 2026👑 Як у Гродне ўяўлялі Баторыя 90 гадоў таму? На фота - акцёр Зыгмунт Такарскі ў ролі Стэф…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →