🎉 На гэтым тыдні адзначаем юбілей - 150 гадоў з дня нараджэння Булгака.
Будучы фотамастак нарадзіўся 6 кастрычніка 1876 года ў маёнтку каля вёскі Асташын у сённяшнім Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці.
Фатаграфаваць пачаў у 1905 годзе, калі жонка атрымала фотаапарат у падарунак. Першым яго настаўнікам у фотасправе быў Баляслаў Дамейка, далёкі сваяк знакамітага Ігната Дамейкі. Захапленне новым хобі неўзабаве ператварылася ў справу жыцця: у 1908 годзе Булгак стварыў фоталабараторыю ў сваёй сядзібе ў Пярэсіцы пад Мінскам і атрымаў узнагароду на фотаконкурсе рэдакцыі «Ілюстраванага жыцця» (штотыднёвы дадатак да «Літоўскага кур’еру»).
Чарговым настаўнікам, які ператварыў Булгака з проста фатографа ў фотамастака, стаў мастак Фердынанд Рушчыц, з якім Булгак пазнаёмўся ў 1910 годзе. Менавіта дзякуючы Рушчыцу Булгак стаў афіцыйным віленскім гарадскім фатографам.
Булгак наведваў наш горад не аднойчы ў 1920-30 гады. Колькі менавіты здымкаў Гродна зрабіў Булгак - невядома, бо вялікая частка яго асабістага архіву - каля 10 тысяч негатываў і здымкаў - згарэла ў ліпені 1944 года падчас бамбардзіроўкі Вільні.
🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!
🫶 ДАНАТ 🫶
📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram
🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube
📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
