TGViewer
🏰 Hrodna History 🏰 Hrodna History @hrodna1127 · 1.04K subscribers
Post #2260 200
👑 Як у Гродне ўяўлялі Баторыя 90 гадоў таму?

На фота - акцёр Зыгмунт Такарскі ў ролі Стэфана Баторыя. Фота зроблена ў Гродзенскім гарадскім тэатры імя Ажэшкі 5 снежня 1935 года. Сёння гэта Тэатр лялек.

Спектакль "Кароль Стэфан" паставіў тагачасны дырэктар тэатра і рэжысёр Юзаф Градніцкі (праўда, у віленскай газеце "Słowo" ў нататцы пра прэм'еру спектакля рэжысёра назвалі Градзіцкім). Прэм'ера адбылася 11 лістапада 1935 года. Дэкарацыі выканаў Стэфан Грабчык. На фота бачны аўтограф акцёра Такарскага з надпісам: "Дзякую аўтару за прыгожую ролю".

П'еса прысвечана складаным адносінам Стэфана Баторыя з магнатам Самуэлем Збароўскім, якога ў 1584 годзе абязглавілі фактычна па загадзе караля. Гэта вельмі цікавая гісторыя і ў будучыні мы яшчэ пра яе раскажам.

Аўтар п'есы Казімір Броньчык амаль чвэрць стагоддзя адпрацаваў настаўнікам у адной з польскіх гімназій у Львове. П'есу "Кароль Стэфан" ён напісаў яшчэ ў 20-х. Яна стала дастаткова папулярнай і яе паказвалі ўвесь міжваенны перыяд па ўсёй тагачаснай Польшчы: не толькі ў Гродне, але і ў Львове, Катавіцах і іншых гарадах. Броньчык у той перыяд стараўся разіваць жанр гістарычнай драмы. Акрамя "Караля Стэфана" ён напісаў п'есу таксама пра Тадэвуша Рэйтана - яшчэ адну гістарычную фігуру, звязаную з Беларуссю.

Фота з архіву Асяродка KARTA, перададзенае Тэрэсай Вайцяхоўскай

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • ⚡ 5
  • ❤ 3
  • 👍 3
  • 🔥 1
  • 😱 1
More from @hrodna1127
  1. Oct 1, 2026✍️ Як выглядае грамата, якую Баторый выдаў у Гродне за тры з паловай месяцы да смерці Перг…
  2. Sep 29, 2026⛪️ 290 гадоў таму ў Гродне пачалі ствараць галоўны алтар езуіцкага касцёла 29 верасня 1736…
  3. Sep 27, 2026Праваліўся пад лёд, змяніў каляндар і пакінуў грошы Гродну. Цікавыя факты пра Стэфана Бато…
  4. Sep 24, 2026Маўчалі супраць — залічылі за. Што адбылося ў Гродне ў ноч на 24 верасня 1793 года Новы за…
  5. Sep 23, 2026🌳 Тралейбус да Каложы, «Космас» і чортава кола. Якім планаваўся Каложскі парк? Каложскі п…
  6. Sep 22, 2026Карціна "Штурм Гродна". Як у савецкай мастацкай прапагандзе ўяўлялі сабе падзеі верасня 19…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →