TGViewer
🏰 Hrodna History 🏰 Hrodna History @hrodna1127 · 1.04K subscribers
Post #2273 171
👑 Брат Вітаўта, якога называлі «каралём ліцвінаў»: як Бутаўт апынуўся пры двары імператара

На Каляды 1368 года ў італьянскай Сіене разам з дваром імператара Карла IV знаходзіўся князь з Вялікага Княства Літоўскага. Яшчэ трыма гадамі раней ён спрабаваў захапіць уладу ў Вільні, трапіў у турму і ўцёк да крыжакоў. Гэта быў Бутаўт — сын Кейстута і брат Вітаўта па бацьку.

Разам з праектам «Карона Вітаўта» і гісторыкам Аляксандрам Паршанковым расказваем яго гісторыю.

Змова, турма і ўцёкі

У 1365 годзе, пакуль Альгерд і Кейстут знаходзіліся на Валыні, Бутаўт паспрабаваў узяць уладу ў свае рукі. Але віленскі ўраднік Дзірсун даведаўся пра змову, і князь апынуўся за кратамі.

Вызваліцца дапамаглі паплечнікі, сярод якіх быў Сурвіла. Уцекачы знайшлі прытулак у Тэўтонскім ордэне. У Каралеўцы Бутаўт прыняў хрысціянства і атрымаў імя Генрых.

Ужо ў жніўні ён вярнуўся ў ВКЛ з крыжацкім войскам. Але захапіць Вільню не ўдалося.

🇨🇿 Новае жыццё ў Празе

Пасля няўдачы Бутаўт выправіўся да двара Карла IV. Тут існавала і сямейная сувязь: жонка імператара Лізавета Памеранская была ўнучкай Альдоны — сястры Кейстута.

Імя Бутаўта сустракаецца сярод сведкаў у імператарскіх дакументах 1368–1377 гадоў. У некаторых яго нават тытулавалі Rex Lethu[w]orum — «каралём ліцвінаў». Уладаром ВКЛ ён пры гэтым не стаў.

У 1368–1369 гадах князь суправаджаў імператара ў Італіі. Так у яго біяграфіі з’явіліся і Каляды ў Сіене разам з імператарскім дваром.

Што засталося пасля Бутаўта

Князь памёр паміж вясной 1380-га і зімой 1381 года. Магчыма, прычынай стала чума, якая тады ахапіла Прагу. Інвентарная кніга кляштара святога Тамаша — «Кодэкс Тамаша» — захавала згадку пра ахвяраванне Вітаўта за душу брата Генрыха. У запісе гаворыцца, што той пахаваны ў хоры касцёла пад мармуровай плітой. У гэтым пражскім касцёле і сёння ёсць пліта з чырвонага мармуру, якую звязваюць з князем.

У Бутаўта застаўся сын Вайдута, вядомы таксама як Ян. Ён вучыўся ў Парыжы, а ў 1401 годзе стаў рэктарам Кракаўскага ўніверсітэта.

Падрабязней пра гісторыю Бутаўта можна даведацца на сайце «Карона Вітаўта».

Ілюстрацыя: імператар Карл IV са сваёй трэцяй жонкай Ганнай Свідніцкай

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • ❤ 13
More from @hrodna1127
  1. Oct 9, 2026Гродна 1979 год, ваколіцы аўтавакзала А вы памятаеце тыя пуцепровады над чыгункай, па якіх…
  2. Oct 8, 2026🌃 Рынак, які прачынаўся а трэцяй ночы. Гродна, самы пачатак 90-х Каля трэцяй гадзіны ночы…
  3. Oct 7, 2026🌱 Адныя з самых маляўнічых выяваў нашага Гродна зрабіў прыкладна 100 гадоў таму Ян Булгак…
  4. Oct 1, 2026✍️ Як выглядае грамата, якую Баторый выдаў у Гродне за тры з паловай месяцы да смерці Перг…
  5. Sep 30, 2026👑 Як у Гродне ўяўлялі Баторыя 90 гадоў таму? На фота - акцёр Зыгмунт Такарскі ў ролі Стэф…
  6. Sep 29, 2026⛪️ 290 гадоў таму ў Гродне пачалі ствараць галоўны алтар езуіцкага касцёла 29 верасня 1736…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →