TGViewer
🏰 Hrodna History 🏰 Hrodna History @hrodna1127 · 1.04K subscribers
Post #2250 347
Крыжы на настарэйшым у Гродне каталіцкім касцёле. Фота каля 1916 года з калекцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве

Бернардынцы з’явіліся ў Гродне каля 1494 года, але тады не здолелі тут замацавацца. Верагодна — з-за канфлікту з Радзівіламі У 1595 манахі вярнуліся: княгіня Друцкая-Сакалінская ахвяравала ім пляц на тэрыторыі былых каралеўскіх стайняў. На тым месцы касцёл бернардынцаў стаіць дагэтуль.

13 мая 1618 года касцёл Адшукання Святога Крыжа асвяціў віленскі біскуп Яўстафій Валовіч.


Войны, пажары і перабудовы змянялі святыню. У яе архітэктуры спалучаюцца готыка, рэнесанс і барока. Унутры насупраць выяў дванаццаці апосталаў змешчаны выявы дванаццаці дзеячаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай — сярод іх Жыгімонт ІІІ, прадстаўнікі Сапегаў, Валовічаў і Масальскіх.

Кляштар быў таксама месцам навучання і палітычнага жыцця: тут працавалі філасофскія курсы, збіраліся павятовыя сеймікі, а ў 1789 годзе адбылася ўрачыстая сесія Галоўнага Трыбуналу ВКЛ.

У 1853 годзе кляштар закрылі, але касцёл застаўся парафіяльным. У 1894-м тут вянчаліся Эліза Ажэшка і Станіслаў Нагорскі.

У савецкі час кляштарныя памяшканні займала абласная санітарна-эпідэміялагічная станцыя. У 1990 годзе будынкі вярнулі Каталіцкаму касцёлу, і ў іх размясцілася духоўная семінарыя.

🔥 Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

📸 Больш фота і цікавых фактаў пра Гродна ў вашай стужцы! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя дакументальныя відэа-гісторыі глядзіце на YouTube

📌 Маеце Threads? Падпісвайцеся і там!
  • ❤ 10
  • 👏 3
More from @hrodna1127
  1. Oct 1, 2026✍️ Як выглядае грамата, якую Баторый выдаў у Гродне за тры з паловай месяцы да смерці Перг…
  2. Sep 30, 2026👑 Як у Гродне ўяўлялі Баторыя 90 гадоў таму? На фота - акцёр Зыгмунт Такарскі ў ролі Стэф…
  3. Sep 29, 2026⛪️ 290 гадоў таму ў Гродне пачалі ствараць галоўны алтар езуіцкага касцёла 29 верасня 1736…
  4. Sep 27, 2026Праваліўся пад лёд, змяніў каляндар і пакінуў грошы Гродну. Цікавыя факты пра Стэфана Бато…
  5. Sep 24, 2026Маўчалі супраць — залічылі за. Што адбылося ў Гродне ў ноч на 24 верасня 1793 года Новы за…
  6. Sep 23, 2026🌳 Тралейбус да Каложы, «Космас» і чортава кола. Якім планаваўся Каложскі парк? Каложскі п…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →