Да гуртка належалі і школьнікі, і старэйшыя юнакі і дзяўчаты. Першыя два гады сустракаліся патаемна, каб пра гурток не даведаліся расійскія ўлады. Накірунак быў каталіцкім і беларуска-народніцкім, а мэтай было свядомых беларусаў і свядомых хрысціянін.
Сябры «Хаткі» праводзілі сходы, дыскусіі, вывучалі гісторыю і геаграфію Беларусі, беларускую мову, ставілі спектаклі, якія паказвалі не толькі ў Гродне, а і ў бліжэйшых вёсках.
Францішак Грынкевіч усю дзейнасць «Хаткі» трымаў на кантролі і дапамагаў усім, чым мог. Ён рыхтаваў пасяджэнні, кансультаваў. На жаль, амаль усе дакументы і здымкі гродзенскага гуртка беларускай моладзі загінулі падчас Першай сусветнай вайны.
Ксёндз Грынкевіч памёр 26 ліпеня 1933 года, пахаваны на старых каталіцкіх могілках на вуліцы Антонава.
Праз шмат гадоў, у 1985 годзе, у лісце да прафесара Аляксея Пяткевіча Зоська Верас пісала: «Толькі пасля смерці кс. Францішка людзі даведаліся, сколькі ён зрабіў добрага. Плаціў за навуку бедных вучняў, купляў ім адзежу, нават утрымліваў (карміў) сваім коштам. І ўсё гэта было сакрэтна…»
На фота - даўнія бернардынскія муры, дзе сустракаліся сябры гуртка беларускай моладзі "Хатка".
🔥 Калі вы лічыце, што кантэнту пра праўдзівую гісторыю Гродна павінна быць больш, далучайцеся да нашых спонсараў! Падтрымайце нашую працу праз 🫶 ДАНАТ 🫶 або 👑 СПОНСАРСТВА 👑
Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!
