Гродзенцы перажылі першы налёт нямецкай авіяцыі каля 6.30 раніцы. Тры аэрапланы скінулі на горад каля 40 бомб. Бамбілі чыгунку, вайсковыя склады, разбурылі шэраг гарадскіх будынкаў. Забітых і параненых было каля 40 чалавек.
Гродзенец А. Рымарчук успамінаў:
“Мы выйшлі з дому і бачым, як самалёты пікіруюць на сённяшнюю вуліцу Дзяржынскага. А пан Банкевіч кажа: “Гэта нічога, гэта наша, (польскае) лётніцтва манеўры робіць… І тут самалёты скінулі бомбы. Адна ўпала каля будынка цяперашняга факультэта мастацтваў, там яшчэ на куце каланіяльная крама Касмандэля была… другая – у драўляны дом насупраць, ну той і згарэў”
Немцы наносілі ўдар польскай арміі і тым самым падрыхтоўвалі лепшыя ўмовы для “вызваленчага паходу” Чырвонай арміі на Беларусі, які мусіў пачацца ўжо вельмі хутка.
🔥 Калі вы лічыце, што кантэнту пра праўдзівую гісторыю Гродна павінна быць больш, далучайцеся да нашых спонсараў! Падтрымайце нашую працу праз 🫶 ДАНАТ 🫶 або 👑 СПОНСАРСТВА 👑
Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!
