TGViewer
🏰 Hrodna History 🏰 Hrodna History @hrodna1127 · 1.04K subscribers
Post #2243 518
👑 Як у цэнтры Гродна ледзь не з'явілася вуліца Вітаўта

18 жніўня 1993 г. Гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне “Аб вяртанні гістарычных назваў вуліцам горада і перанайменаванні вуліц”. У рашэнні між іншым гаварылася:

“Згодна з гарадской праграмай “Спадчына” і па прапанове гарадской тапанімічнай камісіі выканкам гарадскога Савета народных дэпутатаў вырашыў рэкамендаваць сесіі гарадскога Савета народных дэпутатаў разглядзець пытанне аб вяртанні гістарычных назваў: вул. Сацыялістычная — вул. Вітаўта”.


5 кастрычніка 1994 г. гарсавет прыняў рашэнне “Аб перайменаваннi вулiц горада”, у адпаведнасці з якім некаторым вуліцам вярнулі гістарычныя назвы.

Вул. Сацыялістычная ў гэты спіс не трапіла, аднак на адным з будынкаў нейкі час вісела шыльда “Вуліца Вітаўта Вялікага”. Таксама назва “вуліца Вітаўта” трапіла ў даведнік Белпошты як варыянт назвы вуліцы Сацыялістычнай: можна было адправіць ліст на вуліцу Вітаўта ў Гродне і ён прыходзіў на Сацыялістычную!

Можа быць, некалі прыйдзе той час, калі да справы перайменавання вуліц вярнуцца і ў Вітаўта будзе другі шанец трапіць на мапу горада.

Дарэчы, менавіта дзякуючы працы тапанімічнай камісіі ў 90-х мы сёння мае у Гродне вуліцы Гараднічанскую, Вялікую Траецкую, Стэфана Баторыя і іншыя. А маглі б і дагэтуль хадзіць і ездзіць па Энгельса, Кашавога і Крупскай.

🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

👀 Зазірніце ў Гродна!

📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя відэа-гісторыі: Глядзіце дакументальныя відэаматэрыялы на YouTube
  • ❤ 17
  • 💔 1
More from @hrodna1127
  1. Oct 16, 202616 кастрычніка (4-га па так званым "старым стылі") 1896 года ў Гродне памерла Марыя Багдан…
  2. Oct 11, 2026👑 Брат Вітаўта, якога называлі «каралём ліцвінаў»: як Бутаўт апынуўся пры двары імператар…
  3. Oct 9, 2026Гродна 1979 год, ваколіцы аўтавакзала А вы памятаеце тыя пуцепровады над чыгункай, па якіх…
  4. Oct 8, 2026🌃 Рынак, які прачынаўся а трэцяй ночы. Гродна, самы пачатак 90-х Каля трэцяй гадзіны ночы…
  5. Oct 7, 2026🌱 Адныя з самых маляўнічых выяваў нашага Гродна зрабіў прыкладна 100 гадоў таму Ян Булгак…
  6. Oct 1, 2026✍️ Як выглядае грамата, якую Баторый выдаў у Гродне за тры з паловай месяцы да смерці Перг…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →