TGViewer
🏰 Hrodna History 🏰 Hrodna History @hrodna1127 · 1.04K subscribers
Post #2247 431
⚰️ 75 гадоў таму ў Гродне вырашылі ліквідаваць старыя лютэранскія могілкі

7 верасня 1951 года выканкам Гродзенскага гарсавета прыняў рашэнне закрыць лютэранскія могілкі ў цэнтры горада. Зелянгасу і гарадской канторы па добраўпарадкаванні загадалі арганізаваць на іх месцы сквер.

Лютэранскія могілкі фактычна складаліся з дзвюх частак па абодва бакі сучаснай вуліцы 1 Мая. Старыя могілкі каля кірхі існавалі ўжо ў пачатку XIX стагоддзя — яны пазначаны на плане Гродна 1824 года. Іх закрылі каля 1878 года, хоць асобныя пахаванні адбываліся яшчэ ў 1916-м. Праз дарогу знаходзіліся «новыя лютэранскія могілкі», закладзеныя 19 лістапада 1883 года. Яны дзейнічалі да Другой сусветнай вайны.

Адметнасцю некропаля былі надмагіллі з элементамі ампіру і класіцызму. Напрыклад, магілу Вільгельміны Даратэі Мелін, якая памерла ў 1806 годзе, адзначала высокая калона на пастаменце. Тут таксама былі пахаваныя архітэктар Міхаэліс Восіп, генерал Хрысціян дэ Рот (вайсковы камендант Старога замка) і яго жонка Караліна фон Сшультэ, палкоўнік Ё. В. фон Штайн, маёр М. Віганд, сёстры Луіза і Джэні Хаймдрайк і іншыя.

Пасля вайны закінутыя могілкі сталі часткай паўсядзённага жыцця ваколіцы. Паводле ўспамінаў Наталлі Дораш, якая жыла побач, тут гулялі на Першамай, сустракаліся закаханыя і збіраліся мясцовыя падлеткі.

“Могілкі пачыналіся, — узгадвала Наталля, — ад каліткі нашага двара і заканчваліся каля кірхі. Ад тратуара ды маставой могілкі аддзяляў цагляны мур, месцамі разбураны і пабіты асколкамі ад снарадаў у апошнюю вайну. Зарослыя асілкамі ліпамі і клёнамі старыя нямецкія могілкі былі месцам першамайскіх гулянняў падчас свята, якое ладзілі жыхары суседніх дамоў. Могілкі былі месцам сустрэчы закаханых, а таксама пляцоўкай для мясцовых падлеткаў, якіх узначальваў хуліган Воўка Клоўн. Ніхто не баяўся памерлых”.


Канчаткова могілкі знішчылі ў пачатку 1960-х. Падчас земляных работ раскрывалі старыя пахаванні, а на вызваленай тэрыторыі пабудавалі дзіцячы садок.

“Аднойчы прыехалі бульдозеры ды грузавікі, каб падрыхтаваць пляцоўку пад дзіцячы садок. Хлопчыкі калупаліся ў адчыненых магілах, каб адшукаць шаблю ці залатыя ўпрыгажэнні, уперамешку з зямлёю пад нагамі валяліся ласкуты ад нямецкіх мундзіраў ды эпалеты, чалавечыя косткі”, — успамінала Дораш.

🎞 Дарэчы, на нашым YouTube-канале Hrodna History мы неяк рабілі відэа пра гэтыя могілкі. Глядзіце яго тут: https://www.youtube.com/watch?v=YuyqZIQ9hIg

🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

👀 Зазірніце ў Гродна!

📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя відэа-гісторыі: Глядзіце дакументальныя відэаматэрыялы на YouTube
  • ❤ 4
  • 🤯 4
  • 🤬 1
More from @hrodna1127
  1. Oct 1, 2026✍️ Як выглядае грамата, якую Баторый выдаў у Гродне за тры з паловай месяцы да смерці Перг…
  2. Sep 30, 2026👑 Як у Гродне ўяўлялі Баторыя 90 гадоў таму? На фота - акцёр Зыгмунт Такарскі ў ролі Стэф…
  3. Sep 29, 2026⛪️ 290 гадоў таму ў Гродне пачалі ствараць галоўны алтар езуіцкага касцёла 29 верасня 1736…
  4. Sep 27, 2026Праваліўся пад лёд, змяніў каляндар і пакінуў грошы Гродну. Цікавыя факты пра Стэфана Бато…
  5. Sep 24, 2026Маўчалі супраць — залічылі за. Што адбылося ў Гродне ў ноч на 24 верасня 1793 года Новы за…
  6. Sep 23, 2026🌳 Тралейбус да Каложы, «Космас» і чортава кола. Якім планаваўся Каложскі парк? Каложскі п…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →