З пачаткам новага навучальнага года (2026/2027) у польскіх школах і дзіцячых садках афіцыйна ўступае ў сілу «Рэформа 26».
📃 ШТО ЗМЕНІЦЦА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ У ПОЛЬСКІХ ШКОЛАХ:
У польскіх навучальных установах афіцыйна стартуе маштабная рэформа «Reforma26. Kompas Jutra». На першым этапе (з 1 верасня 2026 года) яна закране дзіцячыя садкі, а таксама 1-я і 4-я класы пачатковай школы.
1. У ДЗІЦЯЧЫХ САДКАХ ЗАБАРАНІЛІ ЭКРАНЫ
Уводзіцца жорсткае правіла гігіены лічбавага развіцця: малым у дзіцячых садках забаронена самастойна і індывідуальна карыстацца смартфонамі, планшэтамі і любымі экраннымі прыладамі. Выключэнне зроблена толькі для дзяцей са адмысловымі адукацыйнымі патрэбамі.
2. МЕНШ ЗАВУЧВАННЯ – БОЛЬШ ПРАКТЫКІ
Міністэрства адукацыі цалкам перапрацавала навучальную праграму ў 1-х і 4-х классах. Афіцыйны ўпор зроблены на «менш дэталяў для запамінання, больш жыццёвых кампетэнцый». Замест сухой тэорыі ўводзяцца практычныя заняткі і камандная праца.
3. ВЯРТАННЕ ПРАДМЕТА «ПРЫРОДА»
У 4, 5 і 6 класах пачатковай школы цалкам ліквідуецца падзел на асобныя прыродазнаўчыя навукі. Замест гэтага ўводзіцца адзін вялікі міжпрадметны прадмет – Прырода. На яго выдзяляецца па 3 гадзіны на тыдзень, урокі будуць ставіць здвоенымі блокамі (па 2 гадзіны запар) для правядзення выпрабаванняў і вопытаў.
4. УВЯДЗЕННЕ 6 НОВЫХ ТЭМАТЫЧНЫХ МОДУЛЯЎ
Школьная праграма цяпер будзе будавацца вакол актуальных праблем сучаснасці. У навучанне ўкараняюцца шэсць абавязковых блокаў:
• Бяспека і абарона (паводзіны ў надзвычайных сітуацыях і падчас вайны);
• Медыйны модуль (крытычны аналіз інфармацыі, барацьба з фэйкамі, бяспека ў сетцы і гігіена працы з штучным інтэлектам / AI);
• Філасофскі модуль (уменне фармуляваць пытанні і аргументаваць сваё меркаванне);
• Эканамічна-фінансавы (фінансавая пісьменнасць і базавыя разлікі);
• Кліматычны (экалогія і беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя);
• Культура (разуменне мастацтва).
5. ЗАПУСК «ТЫДНЯ ПРАЕКТАЎ»
У класах з 4 па 8 уводзіцца так званы «тыднёвы праект». У навучальным годзе 2026/2027 школы могуць праводзіць яго па жаданні (факультатыўна), а з наступнага года ён стане строга абавязковым. Цэлы тыдзень дзеці будуць вучыцца працаваць у камандах над вырашэннем адной практычнай задачы.
6. НОВЫ ПРАДМЕТ Edukacja zdrowotna.
Новы абавязковы прадмет, які заменіць ранейшыя ўрокі сямейнага жыцця. У межах гэтага курса дзяцей будуць навучаць асновам псіхічнага і фізічнага здароўя, здароваму харчаванню, а таксама палавому выхаванню і сексуальнаму здароўю.
7. З'ЯВІЛАСЯ EDUKACJA OBYWATELSKA
Яшчэ адзін новы прадмет, закліканы навучыць падлеткаў грамадзянскім правам, уладкаванню дзяржавы, функцыянаванню лакальных ужондаў і базаваму юрыдычнаму праву ў Польшчы.
8. НОВЫ ФАРМАТ ДАМАШНІХ ЗАДАННЯЎ (4–8 КЛАСЫ)
Поўнай адмены дамашніх заданняў у сярэдніх класах няма, але правілы сталі больш мяккімі. Настаўнікам цяпер забаронена ставіць двойкі за памылкі ў дамашніх працах. Замест гэтага яны абавязаны дэталёва правяраць заданні і даваць дзіцяці разгорнуты водгук: што зроблена правільна, а над чым трэба папрацаваць. Аднак сістэматычнае ігнараванне дамашак цяпер афіцыйна будзе зніжаць выніковую гадавую адзнаку.
9. НОВЫЯ СТАНДАРТЫ ФІЗКУЛЬТУРЫ (WF)
Польшча цалкам змяняе падыход да ўрокаў фізкультуры. Галоўнай мэтай заняткаў становіцца не здача спартыўных нарматываў на хуткасць і сілу, а агульная рухальная актыўнасць і падбор індывідуальнага віду спорту для кожнага дзіцяці, каб мінімізаваць колькасць медыцынскіх даведак-адмоў ад фізкультуры.
10. ВЕГЕТАРЫЯНСКАЕ МЕНЮ Ў СТАЛОВЫХ
Згодна з новымі правіламі, школьныя сталовыя цяпер абавязаны мінімум адзін раз на тыдзень прапаноўваць дзецям цалкам вегетарыянскае абедзеннае меню на аснове бабовых, без выкарыстання жывёльнага мяса і тлушчаў. Таксама звычайнае каровіна малако на абедах афіцыйна дазволілі замяняць раслінным аналагам.
Рэформа выглядае прагрэсіўна, але як усе гэтыя новаўвядзенні спрацуюць на практыцы – убачым ужо зусім хутка. Набіраемся цярпення і рыхтуемся да верасня.
Post #4973
3.75K

- ❤ 45
- 👍 18
- 👌 3
- 🤡 2























