TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4943 3.25K
З 28 па 31 мая на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве працаваў беларускі стэнд — Салон «Вольная Беларусь». На працягу чатырох дзён тут адбываліся сустрэчы з аўтарамі, прэзентацыі кніг, размовы пра літаратуру, культуру, памяць і сучасную Беларусь.

Гэта быў час сустрэч, новых знаёмстваў, важных дыскусій і сотняў размоў вакол беларускай кнігі📖

Ад усяго сэрца дзякуем нашаму галоўнаму партнёру — Інстытуту беларускай кнігі @instbelknigi за супольную працу, дзякуючы якой беларускі стэнд стаў адной з важных культурных прастор кірмашу 💙.

Шчыра дзякуем @Kamunikat, @PENBelarus, Połackija Łabirynty за такую якасную супрацу, за падтрымку і прадстаўленне беларускай літаратуры на міжнароднай пляцоўцы.

Дзякуем беларускім выдавецтвам, якія прадставілі свае кнігі на стэндзе, а таксама ўсім аўтарам, чые творы ў гэтыя дні знайшлі новых чытачоў.

Дзякуючы вам наведвальнікі кірмашу мелі магчымасць пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, адкрыць для сябе новыя імёны, набыць кнігі на беларускай мове і пераканацца, што беларуская кніжная культура працягвае жыць, развівацца і заставацца важнай часткай еўрапейскай культурнай прасторы.

📚 📖 Беларускую кнігу немагчыма адмяніць, пакуль ёсць тыя, хто яе піша, выдае, чытае і падтрымлівае 🫶
  • ❤ 36
  • 👍 7
  • ☃ 2
  • 🤣 1
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →