📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і Profil Zaufany?
Запрашаем людзей старэйшага ўзросту з Беларусі і Украіны на бясплатны цыкл практычных заняткаў, дзе будзем разам разбірацца з электроннымі сэрвісамі ў Польшчы.
Усё — простай мовай і на канкрэтных прыкладах. Не хвалюйцеся, калі не вельмі ўпэўнена карыстаецеся смартфонам: будзем праходзіць кожны крок разам, спрабаваць на практыцы і адказваць на пытанні.
📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці
ul. Oleandrów 6/2, Варшава
📅 23 верасня — першая сустрэча
🕜 Пачатак у 13:30
⏱ Працягласць — каля 2 гадзін
Наступныя сустрэчы: 7 і 21 кастрычніка.
📝 Удзел бясплатны, уваход вольны.
Прыходзьце самі і раскажыце тым, каму гэтыя веды могуць спатрэбіцца 💛
Post #4995
1.72K


- ❤ 21
- 👍 4
- 🔥 2
- ☃ 1