ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве!
Гэтым разам будзем не проста разглядаць знакамітыя мясціны, а шукаць жанчын, якія стаялі за вялікімі гісторыямі.
Аўтарская экскурсія «Cherchez la femme» («Шукайце жанчыну») — гэта прагулка па Кракаўскім Прадмесці, гісторыі вядомых асобаў, размова пра ролю жанчын у часы, калі іх правы былі вельмі абмежаваныя, і, вядома, пяць гісторый пра каханне ❤️
Паспрабуем даведацца, што звязвае Каперніка, Шапэна, Марыю Кюры, Марыю Валевскую і каралеву Марыю Людвіку Ганзага.
📅 3 кастрычніка
🕐 13:00
📍 ля помніка Каперніку
Krakowskie Przedmieście, Warszawa
Далучайцеся — будзем знаёміцца з Варшавай і яе гісторыямі разам 💛
Post #4999
1.33K

- ❤ 23
- ☃ 10
- 👍 8