Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, каб упэўнена справіцца з экзаменам 📚
А пакуль яны вучацца, вырашылі падзяліцца крыху ведамі і з вамі 😉
Сабралі некалькі папулярных англійскіх выразаў, якія можна пачуць у жывой мове, і падабралі да іх беларускія адпаведнікі.
🔸 Go big or go home → Або пан, або прапаў.
🔸 The ball is in your court → Цяпер твой ход.
🔸 Not my first rodeo → Не першы раз замужам.
🔸 Easier said than done → Лёгка сказаць, ды цяжка зрабіць.
🔸 It is what it is → Што ёсць, тое ёсць.
Магчыма, сёння і ў вашай скарбонцы англійскай з’явіцца нешта новае 🫶
Post #5000
366
- ❤ 7
- 👍 1




















