TGViewer
Channel Public Channel
Kamunikat — інтэрнэт-бібліятэка Камунікат

Kamunikat — інтэрнэт-бібліятэка Камунікат

@kamunikat

Kamunikat.net — адна з найбуйнейшых беларускіх інтэрнэт-бібліятэк.

Бясплатна і легальна — кнігі, перыёдыка, навіны беларускай літаратуры, культуры, грамадства і палітыкі.
Subscribers
454
Photos
9.4K
Videos
2
Links
9.4K
Recent Posts 17 shown
Post #9520 134
Вельмі часта аўтары нэкралёгаў пра беларускіх эмігрантаў згадвалі мару памерлага вярнуцца на Бацькаўшчыну. У польскім выдавецтве беларускай літаратуры Kamunikat.org выйшла новая кніга дасьледчыкаў гісторыі беларускай эміграцыі Натальлі Гардзіенкі і Лявона Юрэвіча.

➡ https://kamunikat.net/zborny-partret-pamerlykh-belarusaw-zamezhzha-i-nya-tolki-vyyshla-kniga-nekralyogaw

#навіны_kamunikat
  • ❤ 9
Post #9519 713
Кнігарня Kamunikat.shop пачала працаваць у Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку. Пасьля адкрыцьця прайшла размова пра дачыненьні беларусаў і палякаў на Беласточчыне ў пэрыяд пасьля Другой усясьветнай вайны.

➡ https://kamunikat.net/u-belastoku-adkryli-kramu-belaruskikh-knig-kamunikat-shop

#навіны_kamunikat
  • ❤ 11
  • 👍 1
Post #9515 216

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя

📚 8 верасня, у Дзень беларускай вайсковай славы, у Беластоку адкрылася новая беларуская кнігарня. Кнігарня фонду «Камунікат» пачала працу на вуліцы Варшаўскай, 1а.

📚 З 9 верасня кнігарня працуе з панядзелка па пятніцу з 15-ай па 18-ю гадзіну ў Цэнтры беларускай культуры ul. Warszawska 1A.

https://racyja.com/by/kultura/u-belastoku-adkrylasja-kniharnja-fondu-kamunikat/
  • ❤ 16
  • 🔥 3
Post #9514 233
📖 У нізцы апавяданняў кнігі «Рэванш» сучасныя героі апавяданняў праходзіць свой жыццёвы шлях у розных варунках і аб’яднаны тэмай «Кахання». Як некалі адзначыў З.Фрэйд, «сутнасьць жыцця ўвогуле — гэта барацьба паміж «Эрасам» і «Смерцю». Некаторыя героі сутыкнуўшыся з гэтай барацьбой, потым увесь час вымушаны жыць на мяжы «жыцця-смерці», упарта трымаючы перад сабой узровень разумова-духоўнай вышыні, які яны дасягнулі пад час свайго кахання.

⬇ «Рэванш», Кастусь Травень: https://kamunikat.net/revansh-traven-kastus

#кнігі_kamunikat
  • 💔 5
  • ❤ 1
Post #9513 226
📖 «У пошуках арыяднінай ніці» — другі зборнік выбраных твораў пра гістарычную Cпадчыну і сучасны рух за адраджэньне Духу нацыі праз усьведамленьне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу, асьвечаных у 1-й, 2-й і 3-й кнігах («На хвалі Адрадлжэньня», «На скрыжалях часу» і «На вагах часу»).

⬇ «У пошуках арыяднінай ніці», Мікола Мілаш: https://kamunikat.net/u-poshukakh-aryyadninay-nitsi-milash-mikola

#кнігі_kamunikat
  • 🔥 1
Post #9512 182

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Сакрата Яновіча → https://smarturl.click/mqwQJ9

4 верасьня 1936 году нарадзіўся Сакрат Яновіч, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч зь Беласточчыны. Ён дапамагаў беларусам Польшчы ўсьвядоміць сябе нацыянальна, пачаць працаваць на беларускай ніве.

Напісаў каля 30 кніг прозы, працаваў у тыднёвіку беларусаў Польшчы «Ніва». У сваім доме ў Крынках заснаваў беларускі культурніцкі асяродак. Выпускаў штогадовы часопіс.

У 2006 годзе ў інтэрвію Свабодзе Сакрат Яновіч сказаў, што беларусам, каб стаць нацыяй, «патрэбна яшчэ гадоў дваццаць».

Пра іншыя гістарычныя падзеі 4 верасьня чытайце на сайце Свабоды.
  • ❤ 9
Post #9510 189

Forwarded from Будзьма беларусамі!

🖋Сёння паэту, які падарыў нам «Калыханку» і «Завіруху» магло б споўніцца 90 год

28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна на Рассоншчыне нарадзіўся Генадзь Бураўкін.

«Пакрысе на расе патухаюць зоркі-сплюшкі...» — пад словы «Калыханкі» Бураўкіна, якую штовечар круцілі на БТ у 1990-я, засынала цэлае пакаленне беларусаў, гадаючы, хто ж такія «сплюшкі». Аўтара ж ведалі на той час не толькі як паэта, але і намесніка міністра культуры ды пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН.


🧐 Генадзь Мікалаевіч, які стаў эталонам беларускага інтэлігента, прайшоў цікавы шлях: партызаніў у часы вайны, працаваў у розных выданнях і на тэлебачанні, абіраўся дэпутатам у ВС БССР, пісаў вершы для дзяцей і дарослых, кінасцэнары, уклаў першую кнігу ўспамінаў пра свайго сябра Васіля Быкава пасля ягонай смерці.

Зрабілі для вас падборку, што можна пачытаць пра Генадзя Бураўкіна:

🔴 Да 90-гадовага юбілею паэта выйшла «Пражытае-напісанае. Кніга Генадзя Бураўкіна. Кніга пра Генадзя Бураўкіна».

🔴ВІДЭА: Як адна асоба змяніла Беларусь навечна? Генадзь Бураўкін.

🔴 Жонка Генадзя Бураўкіна: Калі мы сказалі, што збіраемся ажаніцца, то мая мама сабрала мне чамадан і выгнала мяне з хаты.

🔴 Што б казаў Генадзь Бураўкін пра вайну ва Украіне.

🔴 «Павуцінка ў верасе»: Таццяна Нядбай чытае верш Генадзя Бураўкіна.
  • 🥰 7
Post #9509 142

Forwarded from Будзьма беларусамі!

📋 Абвешчаны кароткі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026

Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава вызначыла 8 кніжных вокладак-фіналістаў. Яны былі адабраны з 24 прац, што ўвайшлі ў доўгі спіс конкурсу, і прадстаўляюць зрэз сучаснага беларускага кніжнага дызайну.

Сярод прэтэндэнтаў на перамогу — прызнаныя майстры і яскравыя маладыя творцы. Сёння беларускае мастацтва патрабуе не толькі таленту, але і смеласці, таму імёны некаторых аўтараў зашыфраваны з меркаванняў бяспекі.


Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
  • 🔥 8
  • ❤ 1
Post #9508 250
📖 «Яхім Памазок — ветэран BAB і калгасны качагар па сумяшчальніцтве. Ягоная жонка Кацярына доўга рабіла ў калгасе даяркай, зарабіла паўкілё металёвых узнагародаў на грудзі і звалася майстрам машыннага даеньня. Яхім, што прынёс з вайны ўсяго адзін ордэн, вядома ж, зайздросьціў жонцы і хацеў, каб яго звалі майстрам цэнтральнага ацяпленьня. Званьне тое, аднак, не прышчапілася да Памазка, можа, з тае прычыны, што быў ён сьпец іншае справы, пра якую не любіў казаць. Але ён стараўся. У партыі браў удзел амаль пяцьдзесят год, часам актыўнічаў, аднойчы нават абіраўся ў раённы савет, ды няўдала. Сябры суцяшалі: яшчэ ня вечар. З тваімі заслугамі напэўна можна дачакацца лепшага — вунь колькі старых бздуноў сядзяць дэпутатамі, чым ты за іх горшы?»

⬇ «Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве», Васіль Быкаў: https://kamunikat.net/butelchyna-albo-prezident-na-dreve-bykaw-vasil

#кнігі_kamunikat
  • ❤ 5
Post #9507 245
📖 Фотаальбом прысвечаны жыццю і творчасці доктара філалагічных навук, паэта, літаратуразнаўца і перакладчыка Міколы Арочкі (1930–2013). Фотаздымкі з прыватных архіваў Марыі Арочка, Сяргея Чыгрына, Адама Мальдзіса, Міхася Скоблы, Алеся Бельскага, Віктара Шніпа, Анатоля Вераб’я, Сцяпана Лаўшука, Беларускага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Вершаваныя радкі Міколы Арочкі. Фундатар выдання — жонка пісьменніка Марыя Іванаўна Арочка.

⬇ «Дзяліў трывогу і настрой». Мікола Арочка на фотаздымках, Сяргей Чыгрын: https://kamunikat.net/dzyaliw-tryvogu-i-nastroy-syargey-chygryn

#кнігі_kamunikat
  • ❤ 7
Post #9506 292
Аргкамітэт прэміі імя Ежы Гедройця прадстаўляе кароткі спіс кніг, якія працягваюць барацьбу за адну з галоўных літаратурных узнагарод Беларусі. У фінал выйшлі шэсць выданняў, што адлюстроўваюць шырыню тэм, жанраў і мастацкіх падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры.

➡ https://kamunikat.net/bow-i-merts-u-khrotne-dzyanisa-trusava-w-karotkim-spise-premii-gedroytsya-2025

#навіны_kamunikat
  • ❤ 7
Post #9505 260
Беларусаў, якія жывуць у Падляскім ваяводстве, завочна асуджаюць на турэмныя тэрміны, а фонды і грамадскія арганізацыі трапляюць у чорныя спісы беларускіх спецслужбаў за нібыта экстрэмісцкую дзейнасць. Гэта адзін са спосабаў запалохвання людзей і абмежавання доступу да інфармацыі, нязручнай для ўладаў у Мінску.

➡ https://kamunikat.net/pra-ekstremizm-i-represii-w-tvp-bialystok

#навіны_kamunikat
  • 🤬 3
Post #9503 361
Пайшла з жыцця пісьменніца Святлана Курс, паведамляе Беларускі ПЭН.

Святлана Курс — аўтарка дзвюх кніг, напісаных пад псеўданімам Ева Вежнавец: «Шлях дробнай сволачы» і «Па што ідзеш, воўча?». За апошнюю ў 2021 годзе яна атрымала прэмію імя Ежы Гедройца за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове.
  • 💔 27
  • ❤ 1
Post #9502 369
Kamunikat рыхтаваў кнігу «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша» адмыслова да фэсту Tutaka. І яна там будзе. Аднак тэма ўдзелу — ці, дакладней, няўдзелу — беларускіх незалежных выдаўцоў у фэсце Tutaka патрабуе асобнага і шырэйшага асвятлення, — напісаў на сваім профілі ў Facebook кіраўнік Kamunikat Яраслаў Іванюк.

➡ https://kamunikat.net/kniga-kamyani-musili-palyatsets-anety-prymaki-onishk-budze-dastupnay-na-tutaka-fest

#навіны_kamunikat
  • 👍 3
  • ❤ 2
Post #9501 308
Алесь Кіркевіч: «Калі ў мяне будзе сваё выдавецтва, назаву яго «Экстрэмісцкая літаратура». З добрай традыцыяй: высылаць поштай сігнальны асобнік адразу ў суд Заводскага раёна г. Мінска. Каб там хочаш не хочаш, а прачыталі і дадалі ў свой спіс. А каго ім яшчэ чытаць — Чаргінца?»

➡ https://kamunikat.net/navoshta-zabaranyats-tsytaty-aleksiyevich-i-prynazowniki-vyachorki

#навіны_kamunikat
  • 🔥 3
Older posts →

About this channel

How can I read @kamunikat without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Kamunikat — інтэрнэт-бібліятэка Камунікат: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Kamunikat — інтэрнэт-бібліятэка Камунікат have?
Kamunikat — інтэрнэт-бібліятэка Камунікат (@kamunikat) has 454 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Kamunikat — інтэрнэт-бібліятэка Камунікат know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →