TGViewer
Kamunikat — інтэрнэт-бібліятэка Камунікат Kamunikat — інтэрнэт-бібліятэка Камунікат @kamunikat · 452 subscribers
Post #9508 257
📖 «Яхім Памазок — ветэран BAB і калгасны качагар па сумяшчальніцтве. Ягоная жонка Кацярына доўга рабіла ў калгасе даяркай, зарабіла паўкілё металёвых узнагародаў на грудзі і звалася майстрам машыннага даеньня. Яхім, што прынёс з вайны ўсяго адзін ордэн, вядома ж, зайздросьціў жонцы і хацеў, каб яго звалі майстрам цэнтральнага ацяпленьня. Званьне тое, аднак, не прышчапілася да Памазка, можа, з тае прычыны, што быў ён сьпец іншае справы, пра якую не любіў казаць. Але ён стараўся. У партыі браў удзел амаль пяцьдзесят год, часам актыўнічаў, аднойчы нават абіраўся ў раённы савет, ды няўдала. Сябры суцяшалі: яшчэ ня вечар. З тваімі заслугамі напэўна можна дачакацца лепшага — вунь колькі старых бздуноў сядзяць дэпутатамі, чым ты за іх горшы?»

⬇ «Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве», Васіль Быкаў: https://kamunikat.net/butelchyna-albo-prezident-na-dreve-bykaw-vasil

#кнігі_kamunikat
  • ❤ 5
More from @kamunikat
  1. Oct 9, 20269 кастрычніка 2026 года запрашаем у кнігарні Kamunikat.shop у Беластоку і Варшаве! З нагод…
  2. Oct 8, 2026Другая частка своеасаблівай аўтарская энцыклапедыі любові да радзімы, свабоды і незалежнас…
  3. Oct 8, 2026У варшаўскай краме Kamunikat.shop адбылася прэзентацыя новага выдання кнігі «Нерасстраляны…
  4. Oct 7, 2026На кніжным кірмашы ў Любліне ўпершыню з’явіўся Стэнд Асацыяцыі беларускіх выдаўцоў. У яго…
  5. Oct 7, 2026Ноч кнігарняў — штогадовая агульнапольская акцыя, калі кнігарні працуюць дапазна і запраша…
  6. Sep 15, 2026Вельмі часта аўтары нэкралёгаў пра беларускіх эмігрантаў згадвалі мару памерлага вярнуцца…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →