TGViewer
Channel Public Channel
Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН

@penbelarus

Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа. Тэлеграм-канал Беларускага ПЭНа прызнаны «экстрэмісцкім»! Беларускі ПЭН прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
Subscribers
491
Photos
5.9K
Videos
177
Links
3.8K
Recent Posts 4 shown
Post #7288 96
Сёння ва Уроцлаве – куды толькі нас ні закідвае цяпер лёс – тутэйшыя беларусы сабраліся ў гасцінным Ossolineum на творчую сустрэчу з трыма палачанамі: старшынёй Беларускага ПЭНа Таццянай Нядбай, празаікам, паэтам і даследчыкам Уладзімірам Арловым і перакладчыкам, грамадскім дзеячам Лявонам Баршчэўскім.

Творцы сучасныя, а гаварылі пра рэчы вечныя: пра Полацак як калыску Беларусі, пра літаратуру і памяць, пра тое, адкуль мы і куды ідзём. І, вядома, пра кнігі.

А нагода ёсць асаблівая: толькі-толькі выйшаў першы ў гісторыі беларускай літаратуры поўны пераклад “Адысеі”, зроблены Лявонам Баршчэўскім. Яна завяршыла вялікую перакладчыцкую трылогію – “Іліяда”, “Энеіда”, “Адысея”.

Вечарына называлася, дарэчы, “Сабраліся палачане…”. А калі збіраецца такая полацкая троіца – чакай сюрпрызаў.
І дачакаліся.
Напрыканцы цёплай сустрэчы выступоўцы абвясцілі пра заснаванне новай кніжнай серыі – паэтаў Полацка. Яе назва – “…пачаўся свет”. Ужо вядомыя адзінаццаць аўтараў будучай серыі.
Так што Полацак толькі пачынаецца. Чакаем!

Суарганізатары імпрэзы: Ossolineum, SDK, KEW і Беларускі ПЭН.
Падзея з’яўляецца часткай праекта «Партнёрства ў дзеянні», суфінансаванага са сродкаў міністра культуры і нацыянальнай спадчыны ў межах праграмы Нацыянальнага цэнтра культуры «Культура – інтэрвенцыі. Эдыцыя 2026».
  • ❤ 10
Post #7287 117
Ужо заўтра ва Ўроцлаве можна сустрэцца з выбітнымі прадстаўнікамі полацкай зямлі!

Запрашаем на сустрэчу з Уладзімірам Арловым, Лявонам Баршчэўскім і Таццянай Нядбай – трыма беларускімі аўтарамі, звязанымі з Полацкам. Пагаворым пра іх творчасць, новыя кнігі, Полацк і яго месца ў беларускай культуры, а таксама пра іншыя важныя і не надта сур’ёзныя справы. Будзе таксама час на пытанні і размову з публікай.

На сустрэчы можна будзе набыць і падпісаць кнігі.

⏰ 22 верасня, 17:00
📍 Канферэнц-зала Асалінэума
пл. Нанкера, 17 (pl. Nankiera 17), Уроцлаў
уваход з боку Барочнага саду Асалінэума

Суарганізатары імпрэзы: Ossolineum, SDK, KEW і Беларускі ПЭН.

Падзея з’яўляецца часткай праекта «Партнёрства ў дзеянні», суфінансаванага са сродкаў міністра культуры і нацыянальнай спадчыны ў межах праграмы Нацыянальнага цэнтра культуры «Культура – інтэрвенцыі. Эдыцыя 2026».
  • ❤ 11
Post #7277 145
Рэцэнзіі на шорт-ліст прэміі Гедройця: Авантуры ягонага жыцця…

Публікуем рэцэнзіі, напісаныя сябрамі журы прэміі на кнігі з кароткага спіса. Сёння Сяргей Кавалёў разбірае сямейную сагу «Радзіна» Збыха Слупоўскага (Галіяфы, Maraton, 2025):

"Хаця раман называецца «Радзіна», значную яго частку займаюць каларытныя апісанні жыцця галоўнага героя, апавядальніка і аўтара кнігі: напрыклад, апісанні ягоных студэнцкіх і аспіранцкіх гадоў (згадваюцца знаёмыя шмат каму з пакалення «Тутэйшых» інтэрнаты на Акадэмічнай і Шырокай у Мінску), сталення яго як навукоўца і пісьменніка, замежныя вандроўкі і прыгоды ў экзатычнай Бразіліі, вяртанне ў Беларусь і падзеі 2020 года, якія закранулі амаль кожную беларускую сям’ю".


👉 Чытайце поўны тэкст рэцэнзіі.

Запрашаем на фінальную цырымонію прэміі:
⏰ 7 лістапада
📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск

Сачыце за навінамі на сайце прэміі.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
  • ❤ 6
Post #7270 138
Таццяна Нядбай узяла ўдзел у дыскусіі «Актуальнасць Гедройця?»

У сераду ў Львове прайшла 111-я Асалінская сустрэча – юбілейная падзея праекта, які ўжо 20 гадоў стварае прастору для дыялогу пра гісторыю, культуру і будучыню Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

У сваім выступе Таццяна Нядбай звярнулася да досведу Ежы Гедройця і парыжскай «Культуры» як да прыкладу паслядоўнай працы на будучыню. Для беларускай культуры сёння гэта азначае захоўваць і развіваць інстытуцыі, выдаваць кнігі, падтрымліваць мову і памяць, будаваць міжнародныя сувязі і працягваць размовы, якія немагчыма свабодна весці ў Беларусі:

«Эміграцыя не мусіць быць залай чакання. Яна можа быць месцам, дзе рыхтуецца будучыня краіны. Мы, беларусы, не ведаем, калі адбудуцца змены і колькі з нас вернецца. Але гэта не значыць, што мы павінны чакаць».


📸 Фота: Данута Качыньска
  • ❤ 5
  • 🔥 4
Older posts →

About this channel

How can I read @penbelarus without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Беларускі ПЭН: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Беларускі ПЭН have?
Беларускі ПЭН (@penbelarus) has 491 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Беларускі ПЭН know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →