У сераду ў Львове прайшла 111-я Асалінская сустрэча – юбілейная падзея праекта, які ўжо 20 гадоў стварае прастору для дыялогу пра гісторыю, культуру і будучыню Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
У сваім выступе Таццяна Нядбай звярнулася да досведу Ежы Гедройця і парыжскай «Культуры» як да прыкладу паслядоўнай працы на будучыню. Для беларускай культуры сёння гэта азначае захоўваць і развіваць інстытуцыі, выдаваць кнігі, падтрымліваць мову і памяць, будаваць міжнародныя сувязі і працягваць размовы, якія немагчыма свабодна весці ў Беларусі:
«Эміграцыя не мусіць быць залай чакання. Яна можа быць месцам, дзе рыхтуецца будучыня краіны. Мы, беларусы, не ведаем, калі адбудуцца змены і колькі з нас вернецца. Але гэта не значыць, што мы павінны чакаць».
📸 Фота: Данута Качыньска






