TGViewer
Беларускі ПЭН Беларускі ПЭН @penbelarus · 490 subscribers
Post #7291 56
Рэцэнзіі на шорт-ліст прэміі Гедройця: Наш пяшчотны і бязлітасны сюр

Сёння разам з непублічным сябрам журы зазіраем у сусвет кнігі «Боў і мерць у Хротне» Дзяніса Трусава, створаны з кавалкаў успамінаў, рэшткаў адчуванняў, абрыўкаў памяці і – сноў:

"Згадзіцеся, якім бы дасканала ні быў прадуманы абсурд, якой бы маляўнічай ні была фантасмагорыя, услед за арыгінальнай задумай з’яўляецца задача, так мовіць, чыста тэхнічная: перадаць гэта на паперы. І тут мова аўтара выяўляецца галоўным інструментам, а ягоная здольнасць карыстацца ім уражвае. Нязмушаная лёгкасць нават пры сказах у некалькі дзясяткаў слоў, недзе – флёр гумару, прыхаваная іронія, часам – сарказм, а разам (трэба прызнаць) – бязлітаснасць да героя, да аўтара, да нас, чытачоў".


👉 Чытайце поўны тэкст рэцэнзіі.

Запрашаем на фінальную цырымонію прэміі Гедройця:
⏰ 7 лістапада
📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск

Сачыце за навінамі на сайце прэміі.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
  • ❤ 5
  • 🔥 3
More from @penbelarus
  1. Sep 22, 2026Сёння ва Уроцлаве – куды толькі нас ні закідвае цяпер лёс – тутэйшыя беларусы сабраліся ў…
  2. Sep 21, 2026Ужо заўтра ва Ўроцлаве можна сустрэцца з выбітнымі прадстаўнікамі полацкай зямлі! Запрашае…
  3. Sep 18, 2026Рэцэнзіі на шорт-ліст прэміі Гедройця: Авантуры ягонага жыцця… Публікуем рэцэнзіі, напісан…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →