TGViewer
Беларускі ПЭН Беларускі ПЭН @penbelarus · 491 subscribers
Post #7288 97
Сёння ва Уроцлаве – куды толькі нас ні закідвае цяпер лёс – тутэйшыя беларусы сабраліся ў гасцінным Ossolineum на творчую сустрэчу з трыма палачанамі: старшынёй Беларускага ПЭНа Таццянай Нядбай, празаікам, паэтам і даследчыкам Уладзімірам Арловым і перакладчыкам, грамадскім дзеячам Лявонам Баршчэўскім.

Творцы сучасныя, а гаварылі пра рэчы вечныя: пра Полацак як калыску Беларусі, пра літаратуру і памяць, пра тое, адкуль мы і куды ідзём. І, вядома, пра кнігі.

А нагода ёсць асаблівая: толькі-толькі выйшаў першы ў гісторыі беларускай літаратуры поўны пераклад “Адысеі”, зроблены Лявонам Баршчэўскім. Яна завяршыла вялікую перакладчыцкую трылогію – “Іліяда”, “Энеіда”, “Адысея”.

Вечарына называлася, дарэчы, “Сабраліся палачане…”. А калі збіраецца такая полацкая троіца – чакай сюрпрызаў.
І дачакаліся.
Напрыканцы цёплай сустрэчы выступоўцы абвясцілі пра заснаванне новай кніжнай серыі – паэтаў Полацка. Яе назва – “…пачаўся свет”. Ужо вядомыя адзінаццаць аўтараў будучай серыі.
Так што Полацак толькі пачынаецца. Чакаем!

Суарганізатары імпрэзы: Ossolineum, SDK, KEW і Беларускі ПЭН.
Падзея з’яўляецца часткай праекта «Партнёрства ў дзеянні», суфінансаванага са сродкаў міністра культуры і нацыянальнай спадчыны ў межах праграмы Нацыянальнага цэнтра культуры «Культура – інтэрвенцыі. Эдыцыя 2026».
  • ❤ 10
More from @penbelarus
  1. Sep 21, 2026Ужо заўтра ва Ўроцлаве можна сустрэцца з выбітнымі прадстаўнікамі полацкай зямлі! Запрашае…
  2. Sep 18, 2026Рэцэнзіі на шорт-ліст прэміі Гедройця: Авантуры ягонага жыцця… Публікуем рэцэнзіі, напісан…
  3. Sep 18, 2026Таццяна Нядбай узяла ўдзел у дыскусіі «Актуальнасць Гедройця?» У сераду ў Львове прайшла 1…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →