📚 Адкрываем набор на бясплатны курс падрыхтоўкі да экзамену па матэматыцы пасля 8 класа!
Экзамен па матэматыцы — абавязковы для кожнага вучня 8 класа польскай школы. Яго вынікі маюць важнае значэнне пры паступленні ў ліцэй, тэхнікум або іншую школу пасля заканчэння 8 класа.
Каб дапамагчы беларускім дзецям упэўнена падрыхтавацца да гэтага экзамену, Цэнтр Беларускай Салідарнасці адкрывае набор на бясплатны 10-месячны курс падрыхтоўкі.
На працягу 10 месяцаў вучні будуць паслядоўна вывучаць усе неабходныя тэмы, разбіраць заданні, якія сустракаюцца на экзамене і замацоўваць свае веды.
📍 Афлайн-група (для тых, хто НЕ ў Варшаве)
📅 з 8 ліпеня да канца красавіка
🗓️ серада — 18:30–20:00
🗓️ субота — 14:00–15:30
📍 Месца: Варшава, ul. Oleandrów 6/2
💻 Анлайн-група
📅 з 7 ліпеня да канца красавіка
🗓️ аўторак — 18:00–19:40
🗓️ пятніца — 17:00–18:40
✅ Удзел бясплатны.
👨🎓 Курс прызначаны выключна для вучняў 8 класа.
📲 Запісацца можна:
• праз Telegram: @cbs_kontakt
• па тэлефоне: +48666918712
❗ Колькасць месцаў абмежаваная.
⚠️ Просім адказна ставіцца да ўдзелу ў курсе. Рэгулярнае наведванне ўсіх заняткаў з'яўляецца абавязковай умовай. У выпадку сістэматычных пропускаў без уважлівай прычыны ўдзельнік будзе адлічаны з курса, а яго месца атрымае дзіця са спісу чакання.
Post #4955
4.27K

- ❤ 21
- 🔥 5
- 👍 2
- 👌 1