TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4963 4.62K
У польскіх дзіцячых садках больш не будуць публікаваць фота дзяцей у сацыяльных сетках.

Сейм Польшчы прыняў маштабныя змены ў заканадаўства, якія ўзмацняюць абарону дзяцей у лічбавай прасторы.

Што гэта азначае для бацькоў?
🔸 дзіцячыя садкі і яслі больш не змогуць публікаваць фота і відэа дзяцей на сваіх сайтах ці ў сацсетках для рэкламы або справаздач;
🔸 фатаграфіі будуць перадавацца толькі праз закрытыя платформы або асабіста на пошту бацькам;
🔸 калі вам даслалі здымак, на якім ёсць чужыя дзеці, размяшчаць такое фота ў сваіх сацсетках без дазволу іх бацькоў таксама нельга.

Такія меры звязаныя з імклівым развіццём штучнага інтэлекту і ростам рызык выкарыстання дзіцячых фатаграфій ашуканцамі. Польскія ўлады лічаць, што прыватнасць дзяцей павінна быць максімальна абароненая.

❕Яшчэ адна важная навіна:
новыя правілы прадугледжваюць больш жорсткія патрабаванні і да дзіцячага харчавання. Меню ў яслях і дзіцячых садках будуць складаць паводле сучасных медычных стандартаў, у тым ліку з абмежаваннем колькасці цукру і солі.

Галоўная мэта рэформы – зрабіць знаходжанне дзяцей у яслях і дзіцячых садках не толькі камфортным, але і больш бяспечным.

Першакрыніца Dziennik Gazeta Prawna.
  • ❤ 60
  • 🔥 16
  • 😭 7
  • 🤩 1
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →