TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4954 4.51K
🚀 НАБОР НА КУРС SOCIAL MEDIA MARKETING
выключна для былых палітычных зняволеных з Беларусі.

Цэнтр Беларускай Салідарнасці адкрывае набор на 6-месячную адукацыйную праграму Social Media Marketing, якая дапаможа атрымаць сучасныя практычныя навыкі ў сферы лічбавых камунікацый, падрыхтавацца да працаўладкавання, развіваць уласную дзейнасць або рэалізоўваць свае праекты.

📍 Месца правядзення: ЦБС, ul. Oleandrów 6/2, Warszawa
📅 Пачатак навучання: 6 ліпеня 2026 года
🕒 Заняткі: панядзелак і чацвер
17:30–19:00
📚 Агульная працягласць праграмы:
162 навучальныя гадзіны
💰 Удзел бясплатны.

Навучанне будзе праводзіць практыкуючая спецыялістка ў сферы Social Media Marketing — Ліза Ветрава.

Падчас курса ўдзельнікі будуць вывучаць:
• асновы маркетынгу;
• аналіз аўдыторыі і яе паводзін;
• стратэгічнае планаванне кантэнту;
• стварэнне тэкставага і відэакантэнту;
• сцэнарную і візуальную працу;
• асновы фота- і відэапрадакшну;
• мантаж і падрыхтоўку матэрыялаў для сацыяльных сетак;
• кантэнт-маркетынг і варонкі продажаў;
• арганічнае прасоўванне;
• таргетаваную рэкламу;
• аналітыку і ацэнку эфектыўнасці;
• асновы працы Social Media Marketing-спецыяліста.

Таксама ў праграме запланаваныя сустрэчы з практыкуючымі экспертамі ў сферах відэапрадакшну, візуальных камунікацый, маркетынгу і платнага прасоўвання.

❗️УВАГА ❗️

Як адбываецца адбор?

1️⃣ Запоўніце анкету ўдзельніка ПА СПАСЫЛЦЫ.
Гэты этап абавязковы! Прыём заявак — да 22.06.2026 уключна.
2️⃣ Пасля разгляду анкет кандыдаты, якія пройдуць папярэдні адбор, будуць запрошаны на кароткае сумоўе.
Запрашэнні на сумоўе будуць накіраваныя да 26.06.2026
3️⃣ Пра канчатковыя вынікі адбору адабраным удзельнікам паведамяць да 30.06.2026

❗ У сувязі з вялікай колькасцю планаваных заявак арганізатары будуць звязвацца толькі з кандыдатамі, якія пройдуць папярэдні адбор і будуць запрошаны на сумоўе.

📩 Пытанні па праграме:
Telegram: @cbs_kontakt
  • ❤ 21
  • 👍 10
  • ☃ 3
  • 🔥 2
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →