TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4966 3.85K
Нядзеля, 9 жніўня 2020 года стала паваротным момантам у найноўшай гісторыі Беларусі. Фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах прывялі да беспрэцэдэнтных масавых пратэстаў. На вуліцы беларускіх гарадоў выйшлі сотні тысяч людзей. Улады адказалі гвалтам. Сілавікі збівалі і кідалі за краты мірных пратэстоўцаў, якія патрабавалі пераліку галасоў і сумленных выбараў.

9 жніўня – стаў днём нашай перамогі, якую скралі. Гэты дзень паказаў большасці нашых суайчыннікаў сапраўднае аблічча беларускага рэжыму – нечалавечае, жорсткае і беспрынцыпнае.

Рэпрэсіі, якія ахапілі ўсю краіну, прывялі да таго, што пасля 2020 года з Беларусі, па розных падліках, выехала каля паўмільёна чалавек. Большасць з гэтых людзей апынуліся ў Польшчы.

Менавіта пасля жнівеньскіх падзей 2020 года быў створаны Цэнтр Беларускай Салідарнасці. Мінула ўжо 6 гадоў. І мы ўсцяж дапамагаем адаптавацца да жыцця за мяжой тым, хто збег ад рэпрэсій на Радзіме.

Час ідзе. Але мы нічога не забылі. Мы памятаем, дзеля чаго выходзілі на вуліцы, і верым, што яшчэ абавязкова вернемся ў вольную Беларусь.

З Днём Нашай Перамогі! 🫶🏼
  • ❤ 109
  • 🙏 7
  • 🔥 5
  • 🤣 3
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →